Міжнародны турнір па баскетболе памяці Ўладзімера Рыжанкова
спаборніцтва па баскетболе
Міжнародны турнір па баскетболе памяці Ўладзімера Рыжанкова — штогадовыя спаборніцтвы па баскетболе, якія праводзяцца ў Менску і ў якіх прымаюць удзел зборныя каманды юнакоў і дзяўчат да 16 гадоў (U-16) з 4-5 краінаў. Звычайна праводзіцца напрыканцы лістападу — пачатку сьнежня.
Турнір заснаваны ў 1996 годзе пастановай ураду Беларусі, каб увекавечыць памяць першага міністра спорту Уладзімера Рыжанкова, які прыклаў шмат намаганьняў для разьвіцьця фізычнай культуры, спорту і алімпійскага руху ў краіне[1]. Арганізатарамі турніру выступаюць Міністэрства спорту і турызму Беларусі, Прэзыдэнцкі спартовы клюб, Беларуская фэдэрацыя баскетболу, Мінгарвыканкам.
Каманды удзельніцы па гадох
рэдагаваць- 2018 — Беларусь, Ірляндыя, Летува, Польшча
- 2017 — Беларусь, Летува, Малдова, Польшча
- 2016 — Беларусь, Ірляндыя, Летува, Польшча
- 2015 — Беларусь, Летува, Малдова, Расея, Украіна
- 2014 — Беларусь, Грузія, Латвія, Летува, Расея
- 2013 — Беларусь, Грузія, Летува, Украіна
- 2012 — Беларусь, Грузія, Летува, Украіна, Расея
- 2011 — Беларусь, Латвія, Летува. Расея, Украіна
- 2009 — Беларусь, Латвія, Малдова, Расея, Украіна, Эстонія
- 2008 — Беларусь, Малдова, Расея, Украіна
- 2007 — Беларусь, Летува, Польшча, Расея, Украіна
- 2006 — Беларусь, Летува, Малдова, Польшча, Расея
- 2005 — Беларусь, Латвія, Летува, Расея, Украіна
Крыніцы
рэдагаваць- ^ XXII МЕЖДУНАРОДНЫЙ ТУРНИР ПАМЯТИ ВЛАДИМИРА РЫЖЕНКОВА ПРОЙДЁТ В МИНСКЕ С 7 ПО 9 ДЕКАБРЯ(недаступная спасылка), сайт Беларускай фэдэрацыі па баскетболе