Міжнародная асацыяцыя па абмене студэнтамі для праходжаньня вытворчай практыкі
Міжнародная асацыяцыя па абмене студэнтамі для праходжаньня вытворчай практыкі (па-ангельску: International Association for the Exchange of Students for Technical Experience, коратка — IAESTE) — міжнародная арганізацыя, якая арганізуе абмен студэнтамі для праходжаньня вытворчай практыкі за мяжой. Штаб-кватэра разьмешчана ў Люксэмбурзе.
Створаная ў 1948 годзе, IAESTE зьяўляецца незалежнай, непалітычнай, няўрадавай арганізацыяй, якая супрацоўнічае зь ЮНЭСКА, ЭКАСАС, ЮНІДА, Міжнароднай арганізацыяй працы. За 60 гадоў дзейнасьці асацыяцыі больш за 300 тысячаў студэнтаў прайшло вытворчую практыку за мяжой.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьНа гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпэдыі. Калі ласка, прастаўце спасылкі на яго ў іншых артыкулах. |