Мянташка
прылада для вастрэньня касы
Мянта́шка — прылада для вастрэньня касы.
Выраблялі з цьвёрдай драўніны (дубу, грабу, бярозы) у выглядзе лапатачкі (даўжыня 30—32 см, шырыня 6—7 см) з насечкамі на шырокім канцы. Паверхню з насечкамі намазвалі смалою або змочвалі вадою і потым пасыпалі пяском.
З пачатку XX стагодзьдзя пашыраныя мянташкі заводзкага вырабу з наждаку.
У пераносным сэнсе — «балбатлівы чалавек». Адсюль выраз «мянціць языком».
Літаратура
рэдагаваць- Самабытнае слова: Слоўнік беларускай безэквівалентнай лексікі (у рускамоўным дачыненні) / укладальнік: Ірына Шкраба. — Мн.: Беларуская энцыклапедыя, 1994. — ISBN 5-85700-187-0
- Этнаграфія Беларусі: Энцыклапедыя / Рэдкалегія: І. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Менск: БелСЭ, 1989. — 575 с.: іл. ISBN 5-85700-014-9.
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |