Мюнхэнская канфэрэнцыя па бясьпецы

Штогадовая міжнародная канфэрэнцыя па міжнароднай бясьпецы

Мю́нхэнская канфэрэ́нцыя па бясьпе́цы[1] (МКБ; па-нямецку: Münchner Sicherheitskonferenz) — найвялікшая міжнародная канфэрэнцыя па міжнароднай бясьпецы, якая штогод адбываецца ў Мюнхэне (Баварыя) з 1963 року.

Мюнхэнская канфэрэнцыя па бясьпецы
Münchner Sicherheitskonferenz
Дэвіз Мір праз дыялёг
Папярэднік Internationale Wehrkundebegegnung / Münchner Wehrkundetagung
Дата ўтварэньня 1963
Тып Непрыбытковая фундацыя
Штаб-кватэра Мюнхэн, Нямеччына
Старшыня Вольфганг Ішынгер
Сайт http://www.securityconference.de/

Удзел у канфэрэнцыі бяруць кіраўнікі дзяржаваў, урадаў і міжнародных арганізацый, міністры, дэпутаты, высокапастаўленыя прадстаўнікі ўзброеных сілаў, навукі, грамадзянскай супольнасьці, бізнэсу і сродкаў масавай інфармацыі. Канфэрэнцыя ладзіцца ў лютым у мюнхэнскім гатэлі «Баерышэр Гоф»(de).

Мінуўшчына

рэдагаваць
 
55-я Мюнхэнская бясьпекавая канфэрэнцыя (2018). Мэўлют Чавушаглу, Якуб Рыяд Сараф, Ахмуд Абуль Гэйт, Джон Форбс Кэры, Аляксей Пушкоў, Стафан дэ Містура, Ліз Дзюсэ.

Канфэрэнцыі папярэднічалі мюнхэнскія міжнародныя вайсковыя сустрэчы[2], якія пачаліся ў 1963 року[3]. Да 1997 року сустрэчы вёў іхні перашпачатковы арганізатар Эвальд-Гайнрых фон Кляйст-Шмэнцын(de).

У 1991 року канфэрэнцыя не праводзілася з-за першай вайны ў Пэрсыдзкім заліве, а ў 1997 — з-за сыходу фон Кляйста-Шмэнцына[4]. З 1999 року дзякуючы новаму арганізатару Горсту Тэльчыку на канфэрэнцыю запрашаюць прадстаўнікоў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы, Індыі, Японіі ды Кітаю.

Глядзіце таксама

рэдагаваць
  1. ^ Што важнага вырашала Асноўная група Мюнхэнскай канфэрэнцыі, якая пачынаецца ў Менску Палітыка. Радыё «Свабода» (31 кастрычніка 2018). Праверана 31 кастрычніка 2018 г.
  2. ^ William S. Cohen. (28 January 2014) Little Patience for Frivolous Speeches - A Personal Remembrance of Wehrkunde and Ewald von Kleist (анг.). Munich Security Conference. Праверана 21 лютага 2014 г.
  3. ^ Wolfgang Ischinger. (13 March 2013) Die Münchner Sicherheitskonferenz trauert um Ewald-Heinrich von Kleist (ням.). Munich Security Conference. Праверана 22 November 2014 г.
  4. ^ Tobias Greiff Münchner Sicherheitskonferenz (ням.). Historisches Lexikon Bayerns. Праверана 22 лістапада 2014 г.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць