Мэмарыяльны дом-музэй Максіма Багдановіча (Яраслаўль)

літаратурны музэй у Яраслаўлі (Расея)

Мэмарыяльны дом-музэй М. Багдановіча (па-расейску: Мемориальный дом-музей М. Богдановича), афіцыйна — Цэнтар беларускай культуры. Музэй Максіма Багдановіча (рас. Центр белорусской культуры. Музей Максима Богдановича) — літаратурны музэй у Ярослаўлі, створаны ў мэмарыяльным доме клясыка беларускай літаратуры Максіма Багдановіча, дзе з 1912 па 1914 рокі жыла сям’я Багдановічаў. На цяперашні час гэта адзіны ў Яраслаўлі музэй літаратурнага профілю.

Цэнтар беларускай культуры. Музэй Максіма Багдановіча
Центр белорусской культуры. Музей Максима Богдановича
Філія Музэй гісторыі гораду Яраслаўлю
Месцазнаходжаньне ЯраслаўльРасея
Адрас вул. Чайкоўскага, 21
Створаны 1992 г.
загадчыца філіі Натальля Прохарава
Геаграфічныя каардынаты 57°37′28.29″ пн. ш. 39°52′14.65″ у. д. / 57.624525° пн. ш. 39.8707361° у. д. / 57.624525; 39.8707361Каардынаты: 57°37′28.29″ пн. ш. 39°52′14.65″ у. д. / 57.624525° пн. ш. 39.8707361° у. д. / 57.624525; 39.8707361
Цэнтар беларускай культуры. Музэй Максіма Багдановіча на мапе Расеі
Цэнтар беларускай культуры. Музэй Максіма Багдановіча
Цэнтар беларускай культуры. Музэй Максіма Багдановіча
Цэнтар беларускай культуры. Музэй Максіма Багдановіча
mukmig.yaroslavl.ru
Аб’ект культурнай спадчыны Расеі:
7600026000

Мінуўшчына

рэдагаваць

Музэй адкрыты ў сьнежні 1992 року. Першымі наведнікамі сталі беларусы, якія жывуць на яраслаўскай зямлі. Яны пачалі зьбіраць пры музэі бібліятэку выданьняў беларускіх аўтараў, у тым ліку па-беларуску, відэатэку і фанатэку, прыносілі экспанаты для этнаграфічнай калекцыі.

У 1995 року музэй пашырыў свае функцыі і займеў статус Цэнтру беларускай культуры, а ў 1998 року на ягонай базе створаная яраслаўская рэгіянальная грамадзкая арганізацыя расейска-беларускай дружбы «Сяброўства». Тут можна пачуць беларускія сьпевы, пачытаць кнігі беларускіх аўтараў, азнаёміцца з выданьнямі беларускай прэсы. У Цэнтры ладзяцца Дні нацыянальнай беларускай кухні, музычныя і паэтычныя вечары, сьвяты, прысьвечаныя адметным датам беларускай гісторыі.

Дзейнасьць

рэдагаваць

Каля дзевяноста адсоткаў наведнікаў музэю — навучэнцы. Таму адной з асноўных задачаў Цэнтру беларускай культуры ёсьць знаёмства шкаляроў зь іншымі культурамі, фармаваньне мэханізму ўспрыняцьця іншых культурных традыцый, разбурэньне стэрэатыпу нэгатыўнага ўспрыманьня чужой культуры. Музэй стаў рэгулярнай пляцоўкай для рэалізацыі праектаў Яраслаўскага рэгіянальнага аддзяленьня агульнарасейскай грамадзкай арганізацыі «Асамблея народаў Расеі»: зладжаньне круглых сталоў і канфэрэнцыяў да Дню славянскай пісьмовасьці і культуры, правядзеньне народных каляндарных сьвятаў. Музэй актыўна супрацоўнічае з такімі этнакультурнымі арганізацыямі, як: Цэнтар адраджэньня расейскай культуры і традыцыяў «Петрапаўлаўская слабада», Украінскае культурна-асьветніцкае таварыства «Просвіта», Рэгіянальнае культурна-асьветніцкае таварыства «Дом польскі».

Супрацоўнікі музэю сталі ініцыятарамі двух значных аўтарскіх праектаў. У 2010 року на сродкі гранту губэрнатара Яраслаўскай вобласьці был рэалізаваны міжнародны праект «Супольнасьць народаў — супольнасьць культураў», у якім узялі ўдзел больш за дзьве тысячы чалавек. У 2011 року да стадваццацігодзьдзя з дня нараджэньня Максіма Багдановіча і дваццацігодзьдзя СНД быў распрацаваны і рэалізаваны праект «Вянок дружбы», пакліканы пазнаёміць жыхароў Яраслаўскай вобласьці з культурай краінаў СНД.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Мэмарыяльны дом-музэй Максіма Багдановіча (Яраслаўль)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў