Каардынаты: 37°48′12″ пд. ш. 144°58′17″ у. д. / 37.803337° пд. ш. 144.971445° у. д. / -37.803337; 144.971445 Мэльбурнскі музэй (па-ангельску: Melbourne Museum) — гістарычны музэй, які разьмяшчаецца ў парку Карлтан-Гардэнсе, Мэльбурн, Аўстралія. У гэтым жа парку, непасрэдна насупраць будынка музэю, разьмяшчаецца іншая славутасьць гораду — Каралеўскі выставачны цэнтар. Мэльбурнскі музэй лічыцца найбуйнейшым музэем у Паўднёвым паўшар’і.

Мэльбурнскі музэй
Melbourne Museum
Месцазнаходжаньне МэльбурнАўстралія
Адрас Melbourne Museum, 11 Nicholson St, Carlton, Victoria, 3053
Створаны 1854
museumvictoria.com.au/me…

Экспазыцыі музэю разьмешчаны ў сямі асноўных галерэях, дзіцячай галерэі, а таксама адмысловай трохузроўневай галерэі, прызначанай для часовых экспазыцыяў.

У будынку музэю, апроч асноўных выставаў, разьмяшчаюцца таксама некалькі глядзельных заляў і тэатраў. Сярод іх Амфітэатар Сыднэя Маера і тэатар Зэ Эдж. На ніжнім узроўні музэю разьмешчаны Дыскавэры-Сэнтэр, грамадзкі дасьледчы цэнтар. На гэтым жа ўзроўні разбмешчаны кінатэатар IMAX, у якім можна паглядзець аб’ёмныя і дакумэнтальныя фільмы. Акрамя таго, у музэі знаходзяцца кавярня і сувэнірная крама.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Мэльбурнскі музэйсховішча мультымэдыйных матэрыялаў