Мыс
Мыс — частка сушы, якая ўдаецца ў мора, возера, раку. Мыс можа быць складзены як карэннымі пародамі, так і наносамі.
Фармаваньне
рэдагавацьМысы, як правіла, ствараюцца пад уздзеяньнем працэсаў эрозіі. Перадумовай для зьяўленьня мыса служыць наяўнасьць на берагавой лініі адначасова мяккіх ды цьвёрдых пародаў. Мяккія пароды, напрыклад пясок, руйнуюцца празь дзеяньне хваляў значна хутчэй, чым цьвёрдыя. У выніку ўтвараецца мыс.
Геалёгія й геаграфія
рэдагавацьФармаваньне мысаў, як правіла, адбываецца на перасячонных дзялянках берагавой лініі, дзе мяккія ды цьвёрдыя пароды разьмяшчаюцца па чарзе шэрагамі пэрпэндыкулярна фронту хваляў прыбою. Зьяўленьне мысу вядзе да таго, што вялікая частка энэргіі хваляў пераносіцца на яго. У выніку энэргія хвалі не дасягае берагавой лініі, а ўзьдзейнічае на мыс, што часам выклікае зьмяненьне формы мысу, ператвараючы яго ў пячору ці прыродную арку.