Мынцмайстар, мінцмайстар (па-нямецку: Münzmeister ад Münze – манэта, і Meister – майстар) – службовец на мынцы (манэтным двары). Назіраў за прыладамі працы і працоўнымі, дзейнасьцю рэзчыкаў штэмпляў. Кантраляваў разам з мынцпрабірэрам адпаведнасьць пробы матэр’ялу, што рыхтавалі для біцьця манэт, а таксама вагу гатовых манэт. Вёў дакумэнтацыю. У пэўныя часы мінцмайстры выбівалі свае ініцыялы ці манаграму, на манэтах, якія вырабляла мынца. Мынцмайстарсховішча мультымэдыйных матэрыялаў