Махамад Алі
(Перанакіравана з «Мухамэд Алі»)
Махамад Алі (па-ангельску: Muhammad Ali; народжаны Касіюс Маркелус Клэй, па-ангельску: Cassius Marcellus Clay; (17 студзеня 1942 — 3 чэрвеня 2016, Фінікс, ЗША) — амэрыканскі баксэр. Чэмпіён Алімпійскіх гульняў 1960 году ў паўцяжкай вазе. Шматразовы чэмпіён сьвету сярод прафэсіяналаў (у 1964—1978) у цяжкай вазе. «Рукі працуюць, бачаць вочы. Пырхай як матылёк, джаль як пчала» — гэтая тактычная схема, прыдуманая Алі, была пазьней узятая на ўзбраеньне многімі баксэрамі ва ўсім сьвеце. У 1999 годзе Sports Illustrated і the BBC назвалі Алі «спартоўцам стагодзьдзя».