«МутнаеВока» — беларускі гурт, які выконвае песьні на беларускай мове. Створаны ў 2005 годзе ў Менску. Граюць альтэрнатыўны рок, авангард-рок, пост-панк.

Мутнаевока
Інфармацыя
Гады2005 — цяпер
АдкульБеларусь Беларусь, Менск
МоваБеларуская, расейская
Жанр(ы)Альтэрнатыўны рок, авангард-рок, пост-панк
УдзельнікіЯўген Змушка
Васіль Сідарок
Аляксандр Кавалёў
Аляксандр Ільін
Былыя ўдзельнікіАляксандр Бялоў

Антон Чарнышоў
Віталь Каралец
Філіп Дылеўскі
Павал Волкаў
Аляксей Яфрэменка
Кірыл Тараненка
Васіль Ярмоленка

Гісторыя рэдагаваць

Дэбютны альбом «Пошлы гламур» у 2010 годзе стаў першым буйным запісам гурту. Акрамя гэтага альбому, у дыскаграфію гурта ўваходзяць некалькі сынглаў, ЕР, а таксама другі поўнафарматны дыск «Дзень Незалежнасьці» (2014), які ўвайшоў у 10-ку лепшых альбомаў 1-га паўгодзьдзя на думку парталу Experty.by[1].

З 2014 году з гуртом замест дырэктару клюбу «Re:Public» Андрэя Старцава[2] пачынае працаваць прадусар Ганна Маркевіч, якая ў далейшым становіцца дырэктарам калектыву.

У траўні 2015 году гурт выпускае максі-сынгл «Голыя танцы». У 2016 годзе рэліз адзначаецца музычнай прэміяй «Даём рады» як лепшы сынгл 2015 году.

МутнаеВока выступаў на адной сцэне з такімі музыкамі, як «Сегодня Ночью», Noize MC, «Animal Джаz» і «Воплі Відоплясова». У верасьні 2013 году музыкі выйшлі на сцэну Менскага Палацу спорту разам зь фінскім рок-гуртом The Rasmus. 1 сьнежня 2015 году — «разагрэлі» брытанскі гурт «Carl Barаt & The Jackals» ў сталічным клюбе «Re:Public».[3]

Першыя прадстаўнікі Беларусі на фэстывалі «Соседний мир» (2011, Украіна), удзельнікі фэстываляў «Жывы гук on-line»[4] (2009, 2013, Беларусь), «Рок-Млын» (2011, Беларусь), «Мотор байк-фэст» (2011, 2012, Беларусь), а таксама «Рок за баброў» (2010, Беларусь), дзе занялі 3-е мейсца ў спаборы «Движение за освежение». У 2015 годзе гурт прыняў удзел у рок-фэстывалі ў Лагойску, а таксама стаў пераможцам конкурсу і адкрыў фэстываль «GreenFest»[5]. У 2016 годзе гурт стаў удзельнікам фэстываля «Lidbeer».[6]

У 2014 годзе выйшаў першы прафэсійны кліп гурту на песьню «Апантаны».[7]

У красавіку 2016 году гурт прадставіў Беларусь і выступіў ў межах тэматычнага беларускага паказу на музычнай канфэрэнцыі Colisium Music Week у Санкт-Пецярбургу.[8]

Дыскаграфія рэдагаваць

Альбомы рэдагаваць

  • Пошлы гламур (2010)
  • Дзень Незалежнасьці (2014)
  • Мэтро (2018)

Сынглы рэдагаваць

  • Усе мае сябры (2011)
  • Ліхаманка (2012)
  • Апантаны (2014)
  • Голыя танцы (2015)
  • Лініі (2019)

Склад рэдагаваць

Актуальны склад рэдагаваць

  • Яўген Змушка — cьпеў,
  • Алесь Ільін — бас,
  • Васіль Сідарок — гітара,
  • Алесь Кавалёў — бубны,
  • Ганна «Міра» Маркевіч — дырэктар гурту

Былыя ўдзельнікі рэдагаваць

  • Аляксандар Бялоў
  • Антон Чарнышоў
  • Віталь Каралец
  • Філіп Дылеўскі
  • Павал Волкаў
  • Аляксей Яфрэменка
  • Кірыл Тараненка
  • Васіль Ярмоленка

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць

 Мутнаевока Spatify
 Мутнаевока Instagram

Крыніцы рэдагаваць