Муса Джаліль (па-татарску: Муса Җәлил; 15 лютага 1906, вёска Мустафіна, Арэнбурская губэрня (цяпер Мустафіна, Шарлыкскі раён, Арэнбурская вобласьць25 жніўня 1944, Бэрлін) — татарскі савецкі паэт, Герой Савецкага Саюзу (1956).

Муса Джаліль
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 15 лютага 1906(1906-02-15)[1][2]
Памёр 25 жніўня 1944(1944-08-25)[3][1][2][…] (38 гадоў)
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці ваенны карэспандэнт, паэт, перакладнік, пісьменьнік
Гады творчасьці 19311944
Жанр апавядальная паэзія[d] і лібрэта[d]
Мова расейская мова і татарская мова
Узнагароды
Герой Савецкага Саюзу
ордэн Леніна
Ленінская прэмія
Подпіс Выява аўтографу

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Нарадзіўся шостым дзіцем у сям’і. Бацька — Мустафа Залілаў, маці — Рахім Залілава (па нараджэньні Сайфуліна).

Вучыўся ў Арэнбурскім мэдрэсэ «Хусаінія», дзе акрамя тэалёгіі вывучаў сьвецкія дысцыпліны: літаратуру, маляваньне і сьпевы. У 1919 годзе ўступіў у камсамол і працягнуў вучобу ў Татарскім інстытуце народнай адукацыі (Арэнбург). Удзельнік Грамадзянскай вайны.

У 1927 годзе паступіў на літаратурнае аддзяленьне этналягічнага факультэта МДУ. Пасьля яго рэарганізацыі скончыў ў 1931 годзе літаратурны факультэт МДУ.

У 1931—1932 гадах быў рэдактарам татарскіх дзіцячых часопісаў, якія выдаваліся пры ЦК ВЛКСМ. З 1933 году загадчык аддзела літаратуры і мастацтва татарскай газэты «Камуніст», якая выходзіла ў Маскве.

У 1932 годзе жыў і працаваў у горадзе Сяроў. У 1934 годзе выйшлі два яго зборнікі: «Ардэнаносныя мільёны» на камсамольскую тэму і «Вершы і паэмы». Працаваў з моладзьдзю; па яго рэкамэндацыях у татарскую літаратуру прыйшлі А. Аліша, Г. Абсалямаў. У 1939—1941 гадах быў адказным сакратаром Саюзу пісьменьнікаў Татарскай АССР, працаваў загадчыкам літаратурнай часткі Татарскага опэрнага тэатра.

Творчасьць

рэдагаваць

Першы твор быў надрукаваны ў 1919 годзе ў ваеннай газэце «Кызыл йолдыз» (бел. «Чырвоная зорка»). У 1925 годзе ў Казані выйшаў яго першы зборнік вершаў і паэм «Барабыз» (бел. «Мы ідзем»). Ім былі напісаны 4 лібрэта для опэр «Алтын чэч» (бел. «Залатавалосая», 1941, музыка кампазытара М. Жыганава) і «Ільдар» (1941).

У 1920-я гады Джаліль піша на тэмы рэвалюцыі і грамадзянскай вайны (паэма «Пройдзеныя шляхі», 1924—1929), будаўніцтва сацыялізму («Ардэнаносныя мільёны», 1934; «Пісьманосец», 1938)

У канцлягеры Джаліль працягваў пісаць вершы, усяго ім было напісана як мінімум 125 вершаў, якія пасьля вайны былі перададзеныя яго сукамэрнікам на Радзіму. За цыкль вершаў «Маабіцкі сшытак» ў 1957 годзе Джалілю была пасьмяротна прысуджана Ленінская прэмія Камітэтам па Ленінскіх і Дзяржаўных прэміях у галіне літаратуры і мастацтва. У 1968 годзе пра Мусу Джаліля быў зьняты фільм «Маабіцкі сшытак».

Беларускія пераклады

рэдагаваць

На беларускую мову яго вершы перакладалі Эдзі Агняцьвет, Мікола Аўрамчык, Сьцяпан Гаўрусёў, Аляксей Пысін.

  • Маабіцкі сшытак. Вершы. Мн., 1975
  • Я гляджу на зоры. Мн., 1985

Літаратура

рэдагаваць