Мурая
Мурая — род хмызьнякоў сямейства рутавых.
Мурая | |
Мяцёлчатая мурая (2011 год) | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Надцарства | Эўкарыёты |
Царства | Расьліны |
Група | Судзінкавыя |
Аддзел | Кветкавыя |
Кляса | Двухдольныя |
Падкляса | Разіды |
Атрад | Сапіндакветныя |
Сямейства | Рутавыя |
Падсямейства | Памаранцавыя |
Даччыныя таксоны | |
Бінамінальная намэнклятура | |
Murraya Ёган Кёніг | |
Мае духмяныя белыя кветкі, цёмна-зялёнае перыстае лісьце і белую кару. Ягады — дробныя і круглыя. У прыродзе і зімовым садзе дасягае вышыні 3-х мэтраў. У пакоі становіцца дрэўцам да 1,4 мэтру. Парасткі з бутонамі спыняюць рост да адрастаньня новых галінак, якія даюць новыя кветкі. Таму мурая квітнее безупынна. На парастках, зь якіх апалі плады, празь некалькі дзён зьяўляюцца новыя бутоны. Паходзіць з субтрапічных горных лясоў Паўднёва-Ўсходняй Азіі[1].
Выкарыстаньне
рэдагавацьГаючыя часткі мураі выкарыстоўваюць у вытворчасьці лекаў. Таксама выкарыстоўваецца ў якасьці пакаёвай расьліны, бо пастаянна квітнее і пладаносіць, а таксама мае духмяны водар. Зь ядомых ягадаў гатуюць жэле і мармэляд. Зь лісьця і кветак — этэрны алей. Сьцёртую ў парашок кару выкарыстоўваюць у якасьці касмэтычнай пудры. Духмянае лісьце выкарыстоўваюць у прыправе карры[1].
Вырошчаньне
рэдагавацьУзімку мурая расьце на падваконьні пры +18 °C. Улетку патрабуе лёгкага ценю. Расьце на дрэнаванай і сярэднеўрадлівай глебе пры ўмеркаваным увільгатненьні. Размнажаецца насеньнем, што зьмяшчаецца ў пладах па 2 семкі. Праз 25—30 дзён пры ўмераным паліве зьяўляюцца парасткі. Мураю таксама размножваюць чаранкамі, якія рэжуць з падгадаваных галінаў. Чаранок бяруць з 3—4 пупышкамі рана ўвесну, калі расьліна знаходзіцца ў стане спакою. Зразаюць чаранок гладка наўскасяк пад пупышкай. Кожны лісточак памяншаюць напалову. Чаранкі зьмяшчаюць у парнік з падагрэвам, дзе трымаюць у драбнюткім пяску да зьяўленьня парасткаў. Укаранёныя чаранкі высаджваюць у грунт, які складаецца з 6 частак лёгкага дзёрну, 2-х частак ліставой зямлі і 1-й часткі пяску. Надалей вырошчваюць з дрэнажом пры паліве і ўмеранай цеплыні. Паліваць варта пасьля падсыханьня землянога камяка на траціну. Ваду з паддона варта зьліваць адразу. Маладая расьліна квітнее праз год-паўтара. Надалей квітне і пладаносіць пастаянна. Да 10 гадоў дасягае 50 см вышыні[1].
Віды
рэдагавацьНа 2013 год налічвалася каля 20 відаў мураі. Сярод іх найбольш пашыранымі ў аматарскіх і батанічных садах былі 2 віды: 1) мяцёлчатая мурая, якую яшчэ называлі духмянай або чужаземнай мураяй, а таксама кітайскім міртам; 2) мурая Кёніг, якую таксама называлі дрэвам карры.
- Мяцёлчатая мурая. Мае ядомыя аранжава-чырвоныя ягады, што сьпеюць 1,5—2 месяцы. Зь іх гатуюць жэле і мармэляд. Сьцёртую ў парашок кару выкарыстоўваюць у якасьці касмэтычнай пудры. Зь лісьця і кветак атрымліваюць этэрны алей.
- Мурая Кёніг. Духмянае падоўжанае лісьце выкарыстоўваюць у прыправе карры ў Паўднёва-Ўсходняй Азіі. Плады цёмна-сінія або чорныя[1].
Крыніцы
рэдагавацьГэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |