Муніцыпальны раён
Муніцыпальны раён, муніцыпальнае ўтварэньне, якое абьядноўвае некалькі гарадзкіх, сельскіх паселішчаў і, магчыма, міжпаселішчных земляў, абьяднаных агульнай зямлёй.
Адміністрацыйным цэнтрам муніцыпальнага раёна зьяўляецца населены пункт, які вызначаны з улікам мясцовых традыцый і склаўшайся сацыяльнай інфраструктурай і ў якім знаходзіцца прадстаўнічы орган адпаведнага муніцыпальнага ўтварэньня.
Паняцьце «муніцыпальны раён» зьявілася пасьля прыняцьця Фэдэральнага закона ад 6 кастрычніка 2003 г. № 131-ФЗ «Аб агульных прынцыпах арганізацыі мясцовага самакіраваньня ў Расейскай Фэдэрацыі».
Як правіла, муніцыпальныя раёны былі створаныя ў межах «старых» раёнаў, перанятых ад савецкай сыстэмы адміністрацыйна-тэрытарыяльнага дзяленьня. У шэрагу выпадкаў былыя райцэнтры не захацелі ўвайсці ў склад муніцыпальнага раёна, што прывяло да таго, што ў раёнах засталася занадта малая колькасьць насельніцтва і недастатковы збор падаткаў, бюджэты стратныя.
Паўнамоцтвы муніцыпальнага раёна
рэдагавацьУ артыкуле 15 Фэдэральнага закона «Аб агульных прынцыпах арганізацыі мясцовага самакіраваньня ў Расійскай Федэрацыі» вызначаюцца пытаньні мясцовага значэньня, якія павінны вырашацца на ўзроўні муніцыпальнага раёна. Да іх, у першую чаргу, адносяцца арганізацыя мэдыцыны і адукацыі на тэрыторыі раёна, забеспячэньне паселішчаў далучэньнем да камунікацый, арганізацыя архіваў, бібліятэк, ажыцьцяўленьне функцый апекі і апякунства. У кампэтэнцыю муніцыпальных раёнаў уваходзіць развіцьцё і ўтрыманьне сеткі аўтамабільных дарог на тэрыторыі раёна, транспартнага абслугоўваньня, арганізацыя ўтылізацыі і перапрацоўкі бытавых і прамысловых адыходаў. Муніцыпальны раён адказны за арганізацыю аховы грамадзкага парадку на землях муніцыпальнага раёна муніцыпальнай міліцыяй.
У цяперашні час муніцыпальныя раёны ў большасьці выпадкаў, зьяўляюцца распарадчыкамі бюджэтаў на ўсёй тэрыторыі раёна, уключаючы тэрыторыі паселішчаў: сельскія паселішчы, якія ўваходзяць ў раён, ня маюць бюджэтаў, а толькі сьметы выдаткаў. У адпаведнасьці з заканадаўствам, муніцыпальны раён таксама зьдзяйсьняе выраўнаваньне ўзроўня бюджэтнай забяспечанасьці паселішчаў, якія ўваходзяць у склад муніцыпальнага раёна, за рахунак сродкаў бюджэту муніцыпальнага раёна.