Мультысусьвет
Мультысусьве́т (па-ангельску: multiverse, meta-universe) — гіпатэтычнае мноства ўсіх магчымых рэальна існуючых паралельных сусьветаў (уключаючы той, у якім мы знаходзімся). Уяўленьні пра структуру такога мультысусьвету, прыродзе кожнага сусьвету, які ўваходзіць у ягоны склад, і адносіны паміж гэтымі сусьветамі залежаць ад абранай гіпотэзы.
У навуцы
рэдагавацьРозныя гіпотэзы пра існаваньне мультысусьвету выказваліся спэцыялістамі па касмалёгіі і астраноміі, фізыкамі, філёзафамі, фантастамі.
Тэрмін «мультысусьвет» быў створаны ў 1895 годзе філёзафам і псыхолягам Ўільямам Джэймзам (William James) і папулярызаваны пісьменьнікам-фантастам Майклам Муркакам. Часта выкарыстоўваюцца таксама такія тэрміны, як «альтэрнатыўныя сусьветы», «альтэрнатыўныя рэальнасьці», «паралельныя сусьветы» або «паралельныя сьветы».
Магчымасьць існаваньня мультысусьвету спараджае розныя навуковыя, філязофскія і тэалягічныя пытаньні. Дадзеная ідэя актыўна выкарыстоўваецца, напрыклад, у тэорыі струн[1]. Здагадка пра існаваньне мультысусьвету выкарыстоўваецца таксама ў шматсьветавай інтэрпрэтацыі квантавай мэханікі.
Клясыфікацыя Тэгмарка
рэдагавацьМакс Тэгмарк выказаў здагадку, што любому матэматычна несупярэчліваму набору фізычных законаў адпавядае незалежны, але рэальна існуючы сусьвет. Гэтая здагадка, хоць і не паддаецца экспэрымэнтальнай праверцы, прывабная тым, што здымае пытаньне, чаму назіраныя фізычныя законы і значэньні фундамэнтальных фізычных сталых менавіта такія.
Тэгмарк прапанаваў наступную клясыфікацыю сьветаў па-за межамі нашага:
- Узровень 1: сьветы па-за межамі нашага касмалягічнага гарызонту
- Узровень 2: сьветы зь іншымі фізычнымі канстантамі
- Узровень 3: шматсьветавая інтэрпрэтацыя квантавай мэханікі
Уключае сусьветы, якія ўзьнікаюць у рамках шматсьветавай інтэрпрэтацыі квантавай мэханікі.
- Узровень 4: канчатковы ансамбль
Уключае ўсе сусьветы, якія рэалізуюць тыя ці іншыя матэматычныя структуры.
У філязофіі і лёгіцы
рэдагавацьМадальны рэалізм
рэдагавацьМагчымыя сьветы — адзін са сродкаў інтэрпрэтацыі верагоднасьці, гіпатэтычных меркаваньняў і да т. п. У сувязі з гэтым шэраг філёзафаў, у прыватнасьці Дэвід Льюіс(en), сьцьвярджаюць, што любы магчымы сьвет рэалізуецца, паколькі магчымасьць і рэчаіснасьць — дзьве дадатковыя ўласьцівасьці аднаго і таго ж сьвету. Адпаведна, што зьяўляецца магчымасьцю, а што рэчаіснасьцю, залежыць ад сьвету, у якім знаходзіцца назіральнік (гэтая канцэпцыя называецца «мадальным рэалізмам»)[2].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Грин, Брайан. Элегантная Вселенная. Суперструны, скрытые размерности и поиски окончательной теории: Пер. с англ / Под ред. В. О. Малышенко. — 3-е изд. — М.: Едиториал УРСС, 2007. — С. 236—239. — ISBN 5-484-00784-4
- ^ Библиотека РГИУ ::: Философия возможного
Літаратура
рэдагаваць- Bernard Carr, ed. (2007) Universe or Multiverse? Cambridge Univ. Press.
- David Deutsch. Quantum theory, the Church-Turing principle and the universal quantum computer / Splash // Proceedings of the Royal Society of London A 400. — 1985. — № 45841. — С. 97–117.
- George F. R. Ellis, U. Kirchner, William R. Stoeger. Multiverses and physical cosmology // Monthly Notices of the Royal Astronomical Society. — 2004. — Т. 347. — № 3. — С. 921–936. — DOI:10.1111/j.1365-2966.2004.07261.x
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьМультысусьвет — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Aurélien Barrau, Physics in the Multiverse (анг.)
- How many universes are in the multiverse? (анг.)
- Физики оценили число параллельных вселенных // Мембрана (рас.)
- Александр Виленкин. Одна Вселенная или множество? (рас.)