Музэй савецкай акупацыі (Тбілісі)
Музэй савецкай акупацыі (па-грузінску: საბჭოთა ოკუპაციის მუზეუმი) — гістарычны музэй, прысьвечаны пэрыяду існаваньня савецкай улады ў Грузіі (1921—1991), ахвярам палітычных рэпрэсіяў савецкага рэжыму, антыакупацыйным і нацыянал-лібэральным рухам Грузіі. Заснаваны 26 траўня 2006 году. Музэй зьяўляецца часткай грузінскага Нацыянальнага музэю.
Рэакцыі
рэдагавацьШэраг расейскіх палітыкаў асудзіў адкрыцьцё падобнага музэю, заявіўшы, што гэта зьяўляецца прыладай нацыяналістычнай прапаганды ўладаў Грузіі. Прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін падчас сустрэчы зь Міхаілам Саакашвілі ў Санкт-Пецярбургу ў чэрвені 2006 году, таксама асудзіўшы існаваньне музэю, заявіў прэзыдэнту Грузіі, што шматлікія зь вядучых савецкіх лідараў, такіх, як Ёсіф Сталін і Лаўрэнці Берыя, зьяўляліся грузінамі. У адказ Саакашвілі прапанаваў Расеі адкрыць музэй грузінскай акупацыі ў Маскве[1]. Пазьней Саакашвілі растлумачыў: «Гэта Музэй савецкай акупацыі, а не расейскай акупацыі Грузіі… Калі каго-небудзь гэта кранае, то гэта іх праблема, а ня наша»[2][3].
У сакавіку 2007 году музэй наведаў прэзыдэнт Украіны Віктар Юшчанка, які прапанаваў адкрыць аналягічны музэй ва Ўкраіне[4].