Музэй Янкі Купалы (Пячышчы)

музэй у Пячышчах (Татарстан, Расея)

Музэ́й Я́нкі Купа́лы (па-татарску: Янка Купала музее, па-расейску: Музей Янки Купалы) — дзяржаўная ўстанова культуры ў вёсцы Пячышчах Верхняўслонскага раёну Татарстану (Расея), заснаваная ў 1975 року. Адзіны музэй у Расеі, прысьвечаны жыцьцю і творчасьці беларускага паэта Янкі Купалы[1].

Музэй Янкі Купалы
Янка Купала музее
Тып мэмарыяльны
Філія Нацыянальнага музэю Татарстану
Месцазнаходжаньне ПячышчыРасея
Адрас 422592 Рэспубліка Татарстан, Верхняўслонскі раён, тэрыторыя Пячышчанскага хлебакамбінату
Велічыня калекцыі ~700 адзінак
Плошча экспазыцыі 200 м²
Створаны 28 траўня 1975 г.
Загадчыца Рыма Абызава
Транспартны прыпынак рачны транспарт Казань — Пячышчы
Геаграфічныя каардынаты 55°46′36.3″ пн. ш. 48°57′19.6″ у. д. / 55.77675° пн. ш. 48.955444° у. д. / 55.77675; 48.955444Каардынаты: 55°46′36.3″ пн. ш. 48°57′19.6″ у. д. / 55.77675° пн. ш. 48.955444° у. д. / 55.77675; 48.955444
Музэй Янкі Купалы на мапе Расеі
Музэй Янкі Купалы
Музэй Янкі Купалы
Музэй Янкі Купалы
kupala.tatmuseum.ru

Мінуўшчына

рэдагаваць

Янка Купала зь сям’ёй жыў у Пячышчах у эвакуацыі з 13 лістапада 1941 па 18 чэрвеня 1942 року, пасьля чаго быў раптоўна выкліканы ў Маскву, дзе загінуў. Да канца нямецка-савецкай вайны ў кватэры заставалася ягоная жонка Ўладзіслава Францаўна Луцэвіч.

28 траўня 1975 року ў адным з памяшканьняў хлебакамбінату створаны мэмарыяльны пакой[2], які ў 2003 року стаў музэем-філіяй Нацыянальнага музэю Татарстану[3].

У дзейнасьці музэю Купалы бярэ ўдзел арганізацыя беларускай дыяспары ў Казані „Спадчына“[1][4].

Экспазыцыя

рэдагаваць

Плошча экспазыцыі — 200 м²[5]. Аб’ём фондаў — ~700 адзінак захоўваньня.

Адноўлены інтэр’ер працоўнага кабінэту Янкі Купалы. У 4-х экспазыцыйных залях, акрамя жыцьця і творчасьці беларускага паэта, прадстаўленая гісторыя вёскі Пячышчы ад заснаваньня ў 1600 року. Асобная экспазыцыя прадстаўляе гісторыю Гандлёвага дому „Іван Аканішнікаў і сыны“, на тэрыторыі якога цяпер разьмяшчаецца Пячышчынскі камбінат хлебапрадуктаў.

  1. ^ а б Пілецкі, Алесь (2 лістапада 2019) Первый раз в России. Казань — город Купалы и красных МАЗов (рас.) Расея. Радыё „Свабода“Праверана 15 траўня 2021 г.
  2. ^ Музей Янки Купалы в селе Печищи (рас.) Музей Янки Купалы в селе Печищи. Национальный музей Республики Татарстан. Праверана 15 траўня 2021 г.
  3. ^ Попко, Юлия (11 лістапада 2019) Мы побывали в единственном в России музее Янки Купалы (рас.). Советская Белоруссія. Праверана 15 траўня 2021 г.
  4. ^ Беницевич, Наталья (12 чэрвеня 2013) „Лукашенко сильно удивился“. Около Казани 38 лет работает музей Янки Купалы (рас.) Общество. TUT.BYПраверана 15 траўня 2021 г.
  5. ^ Ладутько, Кирилл (4 жніўня 2017) «В Печищах, под Казанью, сохранились следы Янки Купалы…» (рас.) Созвучие. „Зьвязда“. Праверана 15 траўня 2021 г.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць