Музэй Украінскай рэвалюцыі 1917—1921 гадоў

Музэ́й Украі́нскае рэвалю́цыі 1917—1921 рокаў (па-ўкраінску: Музэй Української революції 1917—1921 років) — музэй у Кіеве, што распавядае пра падзеі Ўкраінскае рэвалюцыі 1917—1921 рокаў. Аддзел Нацыянальнага музэю гісторыі Ўкраіны.

Музэй Украінскае рэвалюцыі 1917-1921 рокаў
Музэй Української революції 1917-1921 років
Месцазнаходжаньне КіеўУкраіна
Адрас вул. Уладзімерская, 57, комн. 202
Тэматыка калекцыі Гісторыя Ўкраіны ў 1917-1921 роках
Створаны 2009 г.
Адкрыты 22 студзеня 2009
muzejunr.io.ua

Музэй месьціцца ў будынку Ўкраінскае Цэнтральнае Рады (зараз Кіеўскі мескі будынак настаўніка на вул. Уладзімерскай, 57 (колішняга Пэдаґаґічнага музэю), на другім паверсе.

Экспазыцыя

рэдагаваць
 
Экскурсія ў Музэі ЎНР
 
Экспазыцыя музэю. Крыж Сымона Пятлюры

Экспазыцыя музэю ахоплівае гістарычныя прадметы й дакумэнты з пачатку XX стагодзьдзя, часоў УНР, ЗУНР, Украінскае Дзяржавы, Дырэкторыі ЎНР, Першага ды Другага зімовых паходаў УНР.

Цэнтрам экспазыцыі ёсьць Чацьверты ўнівэрсал Цэнтральнае Рады, якiм абвешчаная поўная дзяржаўная самастойнасьць УНР 22 студзеня 1918 року.

Экспанаты адлюстроўваюць усе этапы разьвіцьця дзяржаўнага руху пачатку XX ст., стварэньня й дзейнасьці Ўкраінскае Цэнтральнае Рады, ураду — Ґенэральнага Сакратарыяту, пасьля Народных міністэрстваў, Арміі ЎНР, тут месьцяцца ўнікальныя комплексы ґенэрала М. Капусьцянскага, палкоўнікаў Я.  Канавальца ды Р.  Сушка.

Асобна выдзеленая экспазыцыя пра Ггрояў Крутаў.

Далей ідзе экспазыцыя пра Ўкраінскую Дзяржаву гетмана Скарападскага. Наступныя блёкі — пра Дырэкторыю ЎНР на чале з С.  Пятлюраю, потым стэнды з матэрыаламі пра Заходнюю Ўкраінскую Народную Рэспубліку. Акцэнт робіцца на Акты Злукі, што прыняты 22 студзеня 1919 року ўкраінскім парлямэнтам — Канґрэсам трудавога народу Ўкраіны. Шырока асбветленая дыпляматычная дзейнасьць таго часу. Экспазыцыя мапаў Украіны, выданых у 1917—1920 як ва Ўкраіне, гэтак і ў іншых краінах Эўропы, асобна пададзеная буйнафарматная фізычная мапа Ўкраіны 1918 року.

Экспануюцца рэканструяваныя вайсковыя аднастроі Арміі ЎНР, Украінскае Галіцкае Арміі, Сечавых Стральцоў, якія падарылі Музэю дырэктар выдавецтва «Темпора» Ю. Алейнік ды Я. Тынчэнка й дапоўнілі В. Куцэнка ды Д. Дегтяр.

Ёсьць экспанаты, якія дэманструюць сьвяткаваньне ў 1914 р. стагодзьдзя Т. Шаўчэнка, дакумэнты ўкраінскае грамады Пецярбурга (1917), асабістыя рэчы й дакумэнты палкоўніка сечавых стральцоў К. Канавальца, ґенэрала М. Капусьцянскага, палкоўніка Р. Сушка, падпалкоўніка Т. Нэтрэбы, экспанаты, што асьвятляюць дыпляматычную дзейнасьць 1918—1925 рокаў.

Дзейнасьць

рэдагаваць

Музэй праводзіць колыя сталы, навуковыя канфэрэнцыі, прэзэнтацыі кніжак. Вакол музэю зьбіраюцца дасьледчыкі, калекцыянэры, якія дапамагаюць музэю адшукваць экспанаты, нашчадкаў дзеячоў УНР і г.д.

Музэй абслугоўвае наведвальнікаў штодзень, апроч суботы й нядзелі з 10:00 — да 17:00. Апошняя пятніца месяца — санітарны дзень.

Наведваньне музэю платнае, кошт уваходнага квітка мінімальная — 10 грн. з асобы. Экскурсійнае абслугоўваньне — 15 грн. з ґрупы. Апошні панядзелак месяца — наведваньне бескаштоўнае.

Гісторыя

рэдагаваць

Інстытуцыйнае афармленьне

рэдагаваць
 
Экспазыцыя музэю. Вайсковыя званьні ўкраінскае арміі: 1) Армія Ўкраінскае Дзяржавы 1918 р.; 2) Армія Дырэкторыі 1919—1920; 3) Армія ЎНР 1920 р. (эскіз Міколы Бытынскага)

2008 року ЎІНП, выконваючы Ўказы Прэзыдэнта Ўкраіны ад 16.05.2005 № 793 «Аб ушанаванні памяці выдатных дзеячаў Украінскае Народнае Рэспублікі ды Заходняе Ўкраінскае Народнае Рэспублікі» ды № 297 ад 12.04.2007 «Аб мерапрыемствах па сьвяткаваньню 90-годзьдзя падзеяў Украінскае рэвалюцыі 1917—1921 рокаў ды ўшанаваньня памяці яе ўдзельнікаў», прыступіў да стварэньня сталае выставы «Музэй Украінскае народнае Рэспублікі» у гістарычнай пабудове Ўкраінскае Цэнтральнае Рады на адрас вул. Уладзімерская, 57.

7 траўня 2008 абвешчаны пачатак Музэю і прызначаная арыентыровачная дата адкрыцьця — 22 студзеня 2009 року. З боку дырэкцыі Будынку настаўніка (дырэктар Л. Мельнік) арґанізатары мелі поўнае садзеяньне й падтрымку. Меская ўлада перадала ў бескаштоўную арэнду неабходнае памяшканьне для разгортваньня экспазыцыі.

Дапамогу ў падрыхтоўцы памяшканьня для музэю прадаставіў АТ ХК Кіеўмескбуд (прэзыдэнт — П. Шылюк), выканаўшы рамонт паводле сучасных тэхналёґіях.

 
Экспазыцыя музэю. Асабітсрыя рэчы Яўгена Канавальца.
 
Экспазыцыя музэю. Пячаткі 1918—1920
 
Капсула зь зямлёю з магілы Яўгена Канавальца ў экспазыцыю музэю.

Адкрыцьцё «Музэю Ўкраінскае народнае Рэспублікі» адбылося 22 студзеня 2009 року ў дзень 90-годзьдзя Акту Злукі пры ўдзеле Прэзыдэнта Ўкраіны В. Юшчанкі, Старшыні Вярхоўнае Рады М. Літвіна й міністраў.

У статусе сталае выставы ЎІНП «Музэй Украінскае народнае Рэспублікі» перабываў да канцу 2010 року.

Загадам Прэзыдэнта Ўкраіны ад 09.12.2010 p. № 1085 «Пра аптымізацыю сыстэмы цэнтральных орґанаў выканаўчае ўлады» Украінскі інстытут нацыянальнае памяці як орґан дзяржаўнае ўлады быў ліквідаваны. Гэта прадугледжвала згортваньне ўсіх мерапрыемстваў УІНП, у асобнасьці й «Музэю Ўкраінскае Народнае Рэспублікі». Грамадскасьць была стурбованая лёсам Музэю, сродкі масавае інфармацыі актыўна асьвятлялі падзеі.

У мэтах выкананьня даручэньня Прэм’ер-міністра Ўкраіны ад 14.01.2011 загадам Міністэрства культуры й турызму ад 05.04.2011 р. № 211/0/16-11 у складзе Нацыянальнага музэю гісторыі Ўкраіны створаны аддзел «Музэй Украінскае рэвалюцыі 1917—1921 рокаў». Гэта дало магчымасць захаваць экспазіцыю музэю і не спыніць ягоную працу. Дзякуючы прынятым дырэкцыяю НМІЎ захадаў экспазыцыя цяпер ужо «Музэю Ўкраінскае рэвалюцыі 1917—1921 рокаў» паўнавартасна функцыянуе, забясьпечаны штатны склад, усе экспанаты ўзятыя на часовае захоўваньне і распачатае іх навуковае апрацоўка й пашпартызацыя.

У адпаведнасьці з Указам Прэзыдэнта Ўкраіны ад 22.01.2016 №17/2016 рыхтуецца музыефікацыя ґабінэтаў старшыні Цэнтральнае Рады М. Грушэўскага ды старшыні Ґенэральнага Сакратарыяту В. Вінічэнка, гэтыя пакоі далучаюцца да экспазыцыйнае залы Музэю Ўкраінскае Рэвалюцыі 1917-1921 рокаў.

Фармаваньне экспазыцыі

рэдагаваць

Першапачатковую канцэпцыю экспазыцыі музэю распрацаваў кіраўнік аддзелу музэйнае й выставачнае дзейнасьці ЎІНП Аляксандар Кучарук, зараз — загадчык аддзелу НМІЎ, у рэалізацыі ўдзельнічалі таксама супрацоўнікі аддзелу А. Сьпіцка ды Н. Кашова.

Агульнае мастацкае рашэньне музэю й праект абсталяваньня экспазыцыі распрацавалі мастакі С. Луцак і В. Камінскі.

Важную ролю ў камплектаваньні фондаў Музэю згулялі апошні прэзыдэнт УНР у выгнаньні М. Плавюк, старшыня НТШ у Эўропе замежны сябра НАНУ А. Жукозскт (Парыж), дырэктар Бібліятэкі ім. А. Ольжыча Аляксандар Кучарук.

На аб’яву аб падрыхтоўцы да стварэньня новага музэю першым адгукнуліся:

  • францускі грамадзянін украінскага паходжаньня С. Ґэтц, які адшукаў у Парыжы і перадаў у Музэй УНР рэдкія рэчы, у прыватнасьці мапу ЎНР 1919 року зь дзяржаўнымі мяжамі ды схемаю этнаґрафічнага расьсяленьня ўкраінцаў;
  • калекцыянер ўкраінскае даўніны Ю. Підлускі (ЗША) — выбарку ўкраінскай фалерыстыкі часоў УНР, сярод якіх першая дзяржаўная ўзнагарода ЎНР — Жалезны Крыж;
  • замежны сябра НАН Украіны М. Мушынка — арыґінальны сьвятлопіс і асабістыя рэчы сябра Цэнтральнае Рады І. Краскоўскага.

Падарункі для экспазыцыі музэю далі Р. Пырыг, А. Мельнік, Ю. Алейнік, Я. Тынчанка, В. Куцэнка, Д. Дзягцяр, А. Беларус ды іншыя.

4 лістапада 2016 року да экспазыцыі музэю ўрачыста была перададзеная капсула зь зямлёю з магілы Яўгена Канавальца[1][2].

Глядзіце таксама

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Музэй Украінскай рэвалюцыі 1917—1921 гадоўсховішча мультымэдыйных матэрыялаў