Музэй-вагон злучэньня УНР і ЗУНР
Музэй-ваґон злучэньня УНР ды ЗУНР (па-ўкраінску: Музей-вагон злуки УНР та ЗУНР), таксама Пятлюраўскі ваґон — разьмешчаны побач з будынкам Фастоўскага чыгуначнага вакзала.
Дырэктар музэю — Эдуард Мандзэлеўскі, гісторык, старшыня Фастоўскае мескае вочкі «Просвіта» імя Т. Р. Шаўчэнкі.
Музэй адлюстроўвае гістарычны пэрыяд, калі Ўкраіна ў сьнежні 1918 году падпісала Акт Злучэньня Ўкраінскае Народнае Рэспублікі ды Заходнеўкраінскае Народнае Рэспублікі. Гэтая падзея адбылася менавіта што на чыгуначнай станцыі Фастаў.
Уваход да музэю бескаштоўны.