Музэй Торвальдсэна

Мастацкі музэй у Капэнгагене

Музэ́й То́рвальдсэна (па-дацку: Thorvaldsens Museum) — мастацкі музэй у Капэнгагене на востраве Сьлётсгольмэне.

Музэй Торвальдсэна
Thorvaldsens Museum
Фасад музэю
Месцазнаходжаньне КапэнгагенДанія
Адрас Пляц Бэртэля Торвальдсэна 2
Тэматыка калекцыі мастацкая
Створаны 18 верасьня 1848 г.
Адкрыты 18 верасьня 1848
Дырэктар Анэта Ёгансэн
Геаграфічныя каардынаты 55°40′36″ пн. ш. 12°34′42″ у. д. / 55.67667° пн. ш. 12.57833° у. д. / 55.67667; 12.57833Каардынаты: 55°40′36″ пн. ш. 12°34′42″ у. д. / 55.67667° пн. ш. 12.57833° у. д. / 55.67667; 12.57833
Музэй Торвальдсэна на мапе Даніі
Музэй Торвальдсэна
Музэй Торвальдсэна
Музэй Торвальдсэна
Thorvaldsensmuseum.dk
Магіла Бэртэля Торвальдсэна ў двары музэю

У музэі выстаўлены шырокі спэктар твораў Бэртэля Торвальдсэна: арыгінальныя гіпсавыя мадэлі, выкарыстаныя для стварэньня ягоных помнікаў з мармуру і бронзы. Таксама прадстаўленая вялікая колькасьць карцінаў, антыкварыяту, эротыкі, малюнкаў, графікі і прадметаў, якімі скульптар карыстаўся пры жыцьці.

Мінуўшчына

рэдагаваць

Музэй пабудаваны ў 1839—1848 роках паводле праекту Мікаэля Готліба Біндэсболя на падмурках колішняга сьметніку палацу Крыстыянсборгу.

Фрыз на вонкавай сьцяне музэю паказвае вяртаньне Торвальдсэна з Рыму ў 1838. У 1949—1959 роках твор Ёргэна Зоне прыйшоў у заняпад і быў заменены копіяй мастака Аксэлем Сальта[1].

Бэртэль Торвальдсэн памёр за чатыры гады да сканчэньня пабудовы. Перад адкрыцьцём ягоная труна была перавезена з катэдры Нашай Дзевы ў двор музэю.

  1. ^ Peder Bundgaard. København — du har alt: 1000 års byhistorie — fra Absalon til Gasolin’. — København: Borgen, 1996. — С. 120. — ISBN 978-8-721-00499-6

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Музэй Торвальдсэнасховішча мультымэдыйных матэрыялаў