Музэй Міністэрства ўнутраных справаў Рэспублікі Беларусь
Музэ́й Міністэ́рства ўну́траных спра́ваў Рэспу́блікі Белару́сь — музэй у Менску па адрасе вул. Гарадзкі Вал, 7. Адчынены ў 1986 року; экспазыцыя прысьвечаная гісторыі праваахоўных органаў на тэрыторыі сучаснай Беларусі ад часоў Вялікага Княства Літоўскага да нашага часу.
Музэй Міністэрства ўнутраных справаў Рэспублікі Беларусь | |
Месцазнаходжаньне | Менск, Беларусь |
---|---|
Адрас | вул. Гарадзкі Вал, 7 |
Тэматыка калекцыі | гістарычная |
Створаны | 24 кастрычніка 1986 г. |
Дырэктар | Віялета Салодкая |
mvd.gov.by/ru/main.aspx?… |
Гісторыя
рэдагавацьМузэй МУС быў створаны 24 кастрычніка 1986 паводле распараджэньня Савету Міністраў БССР. Першым дырэктарам стаў Міхаіл Жукоўскі.
1 верасьня 2005 року адбылося адкрыцьцё новай экспазыцыі пасьля рэстаўрацыі.
Экспазыцыя
рэдагавацьПрадстаўленая гісторыя праваахоўных структураў часоў Вялікага Княства Літоўскага, Рэчы Паспалітай, Расейскай імпэрыі, дзейнасьці міліцыі ў БССР, у пэрыяд Другой сусьветнай вайны, пры ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, на сучасным этапе.
Уваход у музэй вольны.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Зьвесткі(недаступная спасылка) (рас.) на бачыне МУС Беларусі
- У музэі сумна ня будзе(недаступная спасылка) // Зьвязда
- Музэй МУС рыхтуецца да стагодзьдзя беларускай міліцыі (рас.)