Мужчынская зборная Эгіпту па гандболе
Збо́рная Эгіпту па гандбо́ле — мужчынская нацыянальная зборная Эгіпту, якая прадстаўляе дзяржаву на міжнародных спаборніцтвах па гандболе. Склад каманды вызначае Эгіпецкая гандбольная фэдэрацыя. Эгіпецкая зборная поруч з Альжырам і Тунісам лічыцца наймацнейшай на кантынэнце. Паводле словаў адмыслоўцаў з 2019 году ў Эгіпта зьявілася новае залатое пакаленьне, якое здольнае змагацца за тытулы ня толькі ў Афрыцы, але і на сусьветных спаборніцтвах. Гэтак на летніх Алімпійскіх гульнях 2020 году Эгіпет стаў першай афрыканскай краінай, чыя каманда дасягнула паўфіналу гандбольнага турніру.
Эгіпет | |||
Зьвесткі | |||
---|---|---|---|
Фэдэрацыя | Эгіпецкая гандбольная фэдэрацыя | ||
Трэнэр | Рабэрта Гарсія Паронда | ||
Капітан | Агмэд Эль-Агмар | ||
Колеры | |||
| |||
Вынікі | |||
Алімпійскія гульні | |||
Удзелаў | 6 (упершыню ў 1992) | ||
Найлепшы вынік | 4 месца (2020) | ||
Чэмпіянат сьвету | |||
Удзелаў | 16 (упершыню ў 1964) | ||
Найлепшы вынік | 4 месца (2001) | ||
Чэмпіянат Афрыкі | |||
Удзелаў | 22 (упершыню ў 1979) | ||
Найлепшы вынік | (1991, 1992, 2000, 2004, 2008, 2016, 2020, 2022) |