Мужчынская зборная Чэхіі па баскетболе
Мужчынская зборная Чэхіі па баскетболе — нацыянальная каманда, якая прадстаўляе Чэхію на міжнародных баскетбольных турнірах. Кіруецца Чэскай баскетбольнай фэдэрацыяй.
Чэхія Česká basketbalová reprezentace | |||
Асноўныя зьвесткі | |||
---|---|---|---|
Рэйтынг ФІБА | 19 (26 лістапада 2024) | ||
Чалец ФІБА з | 1993 | ||
Рэгіён ФІБА | Эўропа | ||
Фэдэрацыя | Чэская баскетбольная фэдэрацыя | ||
Трэнэр | |||
Алімпійскія гульні | |||
Удзелаў | 1 | ||
Мэдалёў | 0 | ||
Чэмпіянаты сьвету | |||
Удзелаў | 1 | ||
Мэдалёў | 0 | ||
Чэмпіянаты Эўропы | |||
Удзелаў | 6 | ||
Мэдалёў | 0 | ||
Форма | |||
| |||
Спасылкі | |||
Вэб-старонка | |||
(абнаўленьне: 26 сьнежня 2024) |
Гісторыя
рэдагавацьУ 1993 годзе пасьля разводу Чэхаславаччыны афіцыйна паўстала зборная Чэхіі. Свой першы міжнародны матч каманда згуляў 30 траўня 1993 году супраць зборнай Славеніі. Пасьля некалькіх няўдалых спробаў кваліфікацыі на чэмпіянат Эўропы 1993, 1995 і 1997 гадоў Чэхія нарэшце здабыла месца на фінальны турнір Эўрабаскету ў першы раз пасьля падзелу Чэхаславаччыны на чэмпіянат Эўропы 1999 году[1]. Зборная пачала няблага, выйграўшы два першыя матчы папярэдняга раўнду супраць зборных Летувы і Грэцыі, перш чым прайграла зборнай Нямеччыны ў апошняй гульні групавога турніру. На другім этапе зборная зазнала тры паразы і выбыла з турніру. Чэскі баскетбаліст Лубаш Бартань стаў другім найлепшым бамбардзірам турніру зь сярэднім паказьнікам 18,7 пунктаў за гульню[2]. У 2000-я гады зборная толькі раз кваліфікавалася на чэмпіянат Эўропы, заняўшы ў 2007 годзе на 15-м радку.
Наступны раз зборная Чэхіі адабралася на чэмпіянат Эўропы 2013 году. У сваёй першай гульні на турніры чэхі ў жорсткай барацьбе саступілі гаспадарам з зборнай Славеніі зь лікам 60:62. Дзякуючы Яну Вэсэламу, які назьбіраў 23 пункты, чэхі перамаглі зборную Польшчы зь лікам 68:69. Пасьля такой перамогі баскетбалісты былі цалкам разьбітыя будучымі чэмпіёнамі зборнай Гішпаніі зь лікам 60:39. Перамога над зборнай Грузіі не дала мажлівасьць зборнай выйсьці з групы. Каманда ўзяла ўдзел у наступным чэмпіянаце Эўропы 2015 году, трапіўшы ў групу D. Зборная лёгка перамагла зборныя Эстоніі і Ўкраіны, а высілкі лідэраў чэскай каманды Томаша Сатаранскага і Яна Вэсэлага не хапіла ў матчы супраць зборнай Латвіі. Латышы перамаглі зь лікам 66:72. У апошніх матчах зборная перамагла зборную Бэльгіі, але зазнала паразу ад зборнай Летувы. Гэтага хапіла, каб трапіць у плэй-оф, дзе чэхі выбілі зборную Харватыі з 1/8 фіналу. Каманда ўпершыню па як прадстаўнік адной Чэхіі дакрочыла да чвэрцьфіналу турніру[3], аднак там іх перамагла зборная Сэрбіі. Чэмпіянат Эўропы 2017 году скончыўся для каманда правалам, бо зборная адолела толькі зборную Румыніі і зазнала паразы ў чатырох астатніх матчах.
Зборная няблага выступіла на сваім першым чэмпіянаце сьвету 2019 году, цягам якога сэнсацыйна перамагла зборную Бразыліі зь лікам 71:93[4]. У чвэрцьфінале эўрапейкая дружына саступіла зборнай Аўстраліі. Пазьней каманда дэбютавала на летніх Алімпійскіх гульнях 2020 году, а чэмпіянат Эўропы 2022 году зноў згуляла няўдала. Каманда была сярод арганізатараў турніру. У матчы 1/8 фіналу чэхі былі выбітыя зборнай Грэцыі.