Мужчынская зборная Латвіі па баскетболе
Мужчынская зборная Латвіі па баскетболе — нацыянальная каманда, якая прадстаўляе Латвію на міжнародных баскетбольных турнірах. Латвія шмат разоў брала ўдзел у чэмпіянатах Эўропы, але галоўны посьпех адбыўся ў міжваенны час, калі зборная стала першай пераможцай чэмпіянату 1935 году. Пасьля 1939 году Латвія была вымушаная прыпыніць дзейнасьць сваёй нацыянальнай зборнай праз акупацыю краінаў Балтыі. Латвія аднавіла незалежнасьць у 1991 годзе, а праз год ейная зборная зноў пачала браць удзел у міжнародных спаборніцтвах.
Латвія Latvijas basketbola izlase | |||
Асноўныя зьвесткі | |||
---|---|---|---|
Рэйтынг ФІБА | 9 (26 лістапада 2024) | ||
Чалец ФІБА з | 1932 | ||
Рэгіён ФІБА | Эўропа | ||
Фэдэрацыя | Латвійская баскетбольная асацыяцыя | ||
Трэнэр | |||
Алімпійскія гульні | |||
Удзелаў | 1 | ||
Мэдалёў | 0 | ||
Чэмпіянаты сьвету | |||
Удзелаў | 1 | ||
Мэдалёў | 0 | ||
Чэмпіянаты Эўропы | |||
Удзелаў | 14 | ||
Мэдалёў | Золата: (1935) Срэбра: (1939) | ||
Форма | |||
| |||
Спасылкі | |||
Вэб-старонка | |||
(абнаўленьне: 23 сьнежня 2024) |
Гісторыя
рэдагаваць26 лістапада 1923 году зьявілася Латвійская баскетбольная асацыяцыя, якая была заснавана раней за большасьць баскетбольных федэрацыяў іншых краінаў сьвету[1]. 29 красавіка 1924 году зборная Латвіі згуляла сваю першую міжнародную гульню супраць зборнай Эстоніі, выйграўшы яе зь лікам 20:16[1].
Латышы, як і іхныя балтыйскія суседзі, як то летувісы і эстонцы, пачалі гуляць у баскетбол у 1920-я гады. Пры гэтым Латвія хутка зрабілася наймацнейшай з балтыйскіх камандаў. 13 сьнежня 1925 году ў Рызе зборная Латвіі лёгка перамагла зборную Летувы ў першай сустрэчы каманды зь лікам 41:20. Фактычна Латвія стала адной з наймацнейшых нацыянальных зборных сьвету. Першыя латыскія каманды складаліся з студэнтаў і навучэнцаў, якіх трэнавалі трэнэры амэрыканскай Асацыяцыі маладых хрысьціянаў[1]. Латвія таксама была адной з васьмі краінаў, якія падпісалі акт аб заснаваньні ФІБА 18 чэрвеня 1932 году ў Жэнэве разам з Швайцарыяй, Чэхаславаччынай, Грэцыяй, Італіяй, Партугаліяй, Румыніяй і Аргентынай. Прадстаўніком ад Латвіі на гэтай устаўной нарадзе быў Язэп Шадзейка[1].
Зборная Латвіі перамагла на першым чэмпіянаце Эўропы 1935 году. Цягам турнір латышы перамаглі зборную Вугоршчыны ў папярэднім раўндзе, зборную Швайцарыі ў паўфінале і зборную Гішпаніі ў фінале, заняўшы першае месца сярод дзесяці краінаў-удзельніцаў[2]. Перад пачаткам летніх Алімпійскіх гульняў 1936 году зборная Латвіі як дзейны чэмпіён кантынэнту ўважалася за адным з фаварытаў, аднак Алімпіяда для латышоў склалася няўдала. Пачатак выступаў быў неблагім, бо зборная Латвіі перамагла зборную Ўругваю зь лікам 20:17. Тым ня менш, у наступных гульнях латыскіх баскетбалістаў чакалі паразы ад зборнай Канадай зь лікам 23:34 і ад зборнай Польшчы зь лікам 23:28. У выніку латышы не кваліфікаваліся ў накаўт-стадыю[3]. Зборная брала ўдзел у наступных двух чэмпіянатах Эўропы, у апошнім якіх да вайны зборная здабыла срэбныя мэдалі.
Праз савецкую і нацысцкую акупацыі латышы ня змаглі прадстаўляць Латвію на турнірах, арганізаваных ФІБА ці Алімпійскіх гульнях. Затое яны былі вымушаныя гуляць за зборную СССР. Толькі па распадзе СССР нацыянальная баскетбольная фэдэрацыя ў верасьні 1991 году аднавіла сваё сяброўства ў ФІБА[1].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в г д «Federation Focus: Latvia». FIBA Europe.
- ^ «In the beginning… EuroBasket 1935 in Geneva». FIBA.
- ^ «1936 Latvia Men’s Olympic Basketball». Basketball Reference.