Мост гарбароў
Мост гарбароў ці Табак мост (па-альбанску: Ura e Tabakëve, ад слова tabakane, што азначае гарбары) быў пабудаваны ў Тыране ў XVII-XVIII стагодзьдзях[1]. Зьяўляецца помнікам культуры. Такую назву мост атрымаў з-за асаблівай пазыцыі гільдыі гарбароў ў эканамічным і сацыяльным жыцьці Тыраны ў тыя часы.
Мост гарбароў | |
Ura e Tabakëve | |
Выгляд масту | |
Тып | мост |
---|---|
Структурная сыстэма | каменны мост |
Месцазнаходжаньне | Альбанія |
Сканчэньне будаўніцтва | 18 стагодзьдзе |
Вышыня | 3,5 м |
Іншыя велічыні памеру | даўжыня 8 м шырыня 2,5 м |
Каардынаты | 41°19′48″ пн. ш. 19°49′12″ у. д. / 41.33° пн. ш. 19.82° у. д.Каардынаты: 41°19′48″ пн. ш. 19°49′12″ у. д. / 41.33° пн. ш. 19.82° у. д. |
Мост гарбароў |
Мост, вышынёй каля 7,5 мэтраў, выкананы з каменя, утварае аркі і выкладзены брукам. Ён вылучаецца гарманічнай архітэктурай, а таксама прапарцыйным разьмеркаваньнем ўсіх элемэнтаў канструкцыі. Мост складаецца з асноўнай аркі, выгнутай у выглядзе луку з максымальным прасьветам ў 8 мэтраў, а таксама двух бакавых арак з таўшчынёй падмурку ў 1 мэтар. Максымальны ўздым узроўню вады, на які разьлічаны мост, складае 3,5 мэтры. Ходнік шырыню 2,5 мэтры, выбрукаваны з рачнога каменьня.
З 1614 году ў Тыране пачаўся бурлівы ўздым прамысловасьці і гандлю. Выгаднае геаграфічнае становішча на скрыжаваньні значных гандлёвых шляхоў прыцягвала ў Тырану новых грамадзян, якія год за годам павялічвалі насельніцтва гораду. Уздоўж адной з асноўных дарог перагону жывёлы з гор на раўніны пасяліліся гарбары, чыя дзейнасьць называлася «tabakane». Адпаведна, пабудаваны ў 18 стагодзьдзі дзеля неабходнасьці каменны мост праз раку Лану быў названы «Табак-мост».
Мост ўжываўся па прызначэньні аж да 1930-х гадоў, пакуль рэчышча ракі не зьмяніла кірунак[1]. Табак-мост — узор старадаўняй архітэктуры Альбаніі, які выдатна захаваўся.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Ura e Tabakëve. Tirana municipality.