Мон Мотма
Мон Мо́тма (па-ангельску: Mon Mothma) — пэрсанаж выдуманага сусьвету «Зорных войнаў». Мон Мотма — лідэр фракцыі ляялістаў Галяктычнага сэнату, таксама вядомая як лідэр паўстанцаў за часамі Імпэрыі. Была заўзятым праціўнікам Палпатына ў апошнія дні існаваньня старой рэспублікі. Падчас грамадзянскай вайны ў галяктыцы зьяўлялася грамадзкім лідэрам і таямніча дапамагала Альянсу.
Мон Мотма | |
Пэрсанаж «Зорных войнаў» | |
Мон Мотма | |
Раса | чалавек |
---|---|
Родная плянэта | Чандрыла |
Належыць да | Паўстанцкі альянс |
Дзейнасьць | сэнатар |
Стаць | жанчына |
Рост | 150 см |
Валасы | цёмна-рудыя |
Вочы | сьветлыя |