Моніка Дэ Джэнара
Мо́ніка Дэ Джэна́ра (па-італьянску: Monica De Gennaro; 8 студзеня 1987 году) — італьянская валейбалістка клюбу «Імока» і нацыянальнай зборнай Італіі. Выступае на пазыцыі лібэра. Неаднаразова прызнавалася найлепшай у сваім амплюа на розных найбуйных турнірах.
Моніка Дэ Джэнара | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзілася | 8 студзеня 1987 (37 гадоў) | |
Рост | 173 см або 174 см[2] | |
Вага | 67 кг | |
Пазыцыя | лібэра | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Імока Канэльяна | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | |
2002—2009 | Вічэнца[d] | |
2009—2010 | Апрылія[d] | |
2010—2013 | Пэзара[d] | |
2013— | Імока Канэльяна | |
Зборныя | ||
Італія |
Кар’ера
рэдагавацьВалейбольная кар’ера Дэ Джэнара пачалася ў родным горадзе П’яна-дзі-Сарэнта[3]. У 2002 годзе далучылася да складу клюбу «Вічэнца», дзе адначасна абараняла колеры як першай каманды, гэтак і моладзевай дружыны. У 2009—2010 гадах цягам аднаго сэзону гуляла ў складзе каманды «Апрыліі» з другога дывізіёну. У 2010 годзе прыядналася да клюбу «Пэзара», дзе гуляла цягам некалькіх гадоў. У 2013 годзе было абвешчана аб тым, што лібэра стане валейбалісткай «Імока». Менавіта ў гэтым клюбе спартоўка здабыла шмат тытулаў. У дадатак італьянка тройчы прызнавалася найлепшай лібэра Лігі чэмпіёнаў сэзонаў 2016—2017, 2018—2019 і 2020—2021 гадоў.