Мо́мант інэ́рцыі — скалярная фізычная велічыня, якая характарызуе інэртнасьць цела ў вярчальным руху. Цела з большым момантам інэрцыі больш марудна зьмяняе хуткасьць свайго вярчэньня пад адным і тым жа ўзьдзеяньнем.

Паняцьце моманту інэрцыі для вярчальнага руху падобнае да паняцьця масы для паступальнага руху.

Момант інэрцыі матэрыяльнага пункта вызначаецца наступным чынам:

,

дзе m — маса пункта, r — ягоная адлегласьць ад восі вярчэньня.

Для сыстэмы, якая складаецца з мноства матэрыяльных пунктаў, момант інэрцыі вызначаецца як сума момантаў інэрцыі ўсіх яе пунктаў:

Для суцэльнага цела момант інэрцыі вызначаецца як аб’ёмны інтэграл:

,

дзе  — шчыльнасьць цела.

Момант інэрцыісховішча мультымэдыйных матэрыялаў