Мобі Дык
Мобі Дык, або Белы Кіт (па-ангельску: Moby-Dick; or, The Whale) — раман Гэрмана Мэлвіла, апублікаваны ў 1851 годзе[2]. «Мобі Дык» лічыцца адным зь Вялікіх амэрыканскіх раманаў і скарбам сусьветнай літаратуры. Раман апавядае пра прыгоды марака Ішмаэля на судзіне «Пікод», якой кіруе капітан Ахаб. Хутка Ішмаэль дазнаецца, што адзіная мэта Ахаба — знайсьці Мобі Дыка, дзікага і таямнічага белага кашалёта. Пасьля папярэдняй сустрэчы капітана і кіта апошні зьнішчыў лодку Ахаба і пакінуў яго без нагі, што змушвае капітана шукаць помсты.
Мобі Дык, або Белы Кіт | |
Moby-Dick; or, The Whale | |
Тытульная старонка першага амэрыканскага выданьня. | |
Жанр: | Марское апавяданьне, прыгодніцкі раман, эпік |
---|---|
Аўтар: | Гэрман Мэлвіл |
Мова арыгіналу: | Ангельская |
Публікацыя: | 18 кастрычніка 1851 (ЗК) 14 лістапада 1851 (ЗША) |
Выдавецтва: | Рычард Бэнтлі (ЗК) Harper & Brothers (ЗША) |
Колькасьць старонак: | 635 (першае выданьне ЗША)[1] |
У «Мобі Дыку» Мэлвіл выкарыстоўвае стылізаваную мову, сымбалізм і шматлікія мэтафары для выкрыцьця няпростых тэмаў. На ўсім шляху галоўных герояў, у спраўджаньні ўласных перакананьняў і пошуку свайго месца ў сьвеце, паўстаюць пытаньні клясавага і сацыяльнага статусу, дабра і зла, існаваньня Бога. Вобразы, якія стварае апавядальнік, а таксама быт герояў на кітабойнай судзіне, увітыя ў аповед разам з шэксьпіраўскімі літаратурнымі прыёмамі, як вялікія салілёквіюмы, апарты і апісаньне месца дзеяньня і герояў у ім. У рамане адлюстроўваецца зьнішчальная апантанасьць і манаманія, а праз антрапамарфізм — чалавечыя інстынкты, якасьці і стымулы. Мобі Дык бязьлітасна нападае на маракоў, што жадаюць забіць яго, але менавіта з-за Ахаба натуральныя інстынкты кіта перакрываюцца апантанай злосьцю. Насамрэч, толькі Ахабу ўласьцівая злосьць.
«Мобі Дык» адносяць да амэрыканскага рамантызму. Упершыню раман быў выдадзены Рычардам Бэнтлі ў Лёндане 18 кастрычніка 1851 году; гэта была экспургаваная вэрсія ў трох тамох пад назвай The Whale (па-беларуску: Кіт). 14 лістапада 1851 году раман быў выдадзены ў Нью-Ёрку выдавецтвам Harper & Brothers пад назвай Moby-Dick; or, The Whale.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Moby-Dick or The Whale, Northwestern-Newberry edition (Northwestern University Press, 1988), p. 687.
- ^ Moby-Dick; or, The Whale: Publishing history // Melville Society
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьВікікрыніцы зьмяшчаюць арыгінальныя матэрыялы, датычныя тэмы артыкула: |
Мобі Дык — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Тэксты ў Сеціве
рэдагавацьКінаадаптацыі
рэдагаваць- Мобі Дык (анг.) на сайце IMDb (1926) — Джон Бэрымор у ролі капітана Ахаба
- Мобі Дык (анг.) на сайце IMDb (1930) — Джон Бэрымор у ролі капітана Ахаба
- Мобі Дык (анг.) на сайце IMDb (1956) — Грэгары Пэк у ролі капітана Ахаба
- Мобі Дык (анг.) на сайце IMDb (1978) — Джэк Эрансан, 13 роляў
- Мобі Дык (анг.) на сайце IMDb (1998) — Патрык Ст’юарт у ролі капітана Ахаба
- Мобі Дык (анг.) на сайце IMDb (2011) — Ўільям Хёрт у ролі капітана Ахаба
Дакумэнтальныя фільмы
рэдагавацьМапы
рэдагавацьНа гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпэдыі. Калі ласка, прастаўце спасылкі на яго ў іншых артыкулах. |