Менскія беларускія настаўніцкія курсы (1919)
настаўніцкія курсы ў Менску 1919 року
Менскія беларускія настаўніцкія курсы (другія) — настаўніцкія курсы, якія дзейнічалі ў Менску з 19 кастрычніка — па 23 лістапада 1919 году.
Створаныя Менскай беларускай школьнай радай для настаўнікаў школаў Менскага павету. Фінансаваліся польскімі ўладамі. Выкладчыкі: Я. Лёсік, У. Ігнатоўскі, Я. Карскі, Я. Фарботка й інш. Навучалася каля 250 чалавек. Пры курсах слухачамі арганізаваны самадзейны тэатральны гурток, які паставіў на сцэне «Беларускай хаткі» некалькі спэктакляў.
Глядзіце таксама
рэдагавацьЛітаратура
рэдагаваць- Ляхоўскі У. Пачатак тварэньня беларускае нацыянальнае школы // Спадчына. 2001. №1/2.
- Ляхоўскі У. Беларускія настаўніцкія курсы // ЭГБ, т.6, кн. ІІ. — Мн., 2003.
Гэта — накід артыкула па гісторыі Беларусі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |