Каардынаты: 53°51′32″ пн. ш. 27°38′31″ у. д. / 53.85889° пн. ш. 27.64194° у. д. / 53.85889; 27.64194

«Менскжалезабэтон» — дзяржаўнае прадпрыемства будаўнічых матэрыялаў Беларусі, заснаванае ў красавіку 1975 году ў Менску.

«Менскжалезабэтон»
Тып адкрытае акцыянэрнае таварыства
Дэвіз Будуйцеся з намі ў любы час
Заснаваная 16 красавіка 1975 (49 гадоў таму)
Заснавальнікі Камбінат «Менскбуд»
Разьмяшчэньне Менск, Заводзкі раён, вул. Кабушкіна, д. 66а
Ключавыя фігуры Аляксандар Шабан
Галіна прамысловасьць
Прадукцыя арматура, бэтон, жалезабэтон, мэталаканструкцыі, піламатэрыялы, плітка, рашчыны
Абарачэньне 574,168 млрд рублёў[1] (2015 г.; $35,326 млн)[2]
Апэрацыйны прыбытак 11,237 млрд руб. (2015 г.; $0,691 млн)
Чысты прыбытак 6,355 млрд руб. (2015 г.; $0,391 млн)
Лік супрацоўнікаў 979 (2016 г.)
Матчына кампанія ДВА «Менскбуд»

Улучае 3 адасобленыя падразьдзяленьні: Завод пустотных вырабаў (Менск, вул. Сацыялістычная, д. 24), Завод будаўнічых канструкцыяў (Менск, вул. Сяліцкага, д. 29) і сельскагаспадарчую вытворчую філію «Аграбуд» (вёска Грабёнка, Ігуменскі раён, Менская вобласьць)[3].

Мінуўшчына

рэдагаваць

У красавіку 1975 году камбінат «Менскбуд» утварыў вытворчае аб’яднаньне «Менскжалезабэтон» у выніку зьліцьця заводаў зборнага жалезабэтону № 5 і № 8. У кастрычніку 1990 году прадпрыемства пераўтварылі ў арэнднае паводле дамовы арэнды з Галоўбудам Менску. У студзені 1998 году «Менскжалезабэтон» стаў адкрытым акцыянэрным таварыствам. У 1999 г. прадпрыемства пачало выраб керамзітабэтонных блёкаў, якія з 2007 году сталі выпускаць на лініі высокай дакладнасьці па памерах. У жніўні 2004 году ААТ «Менскжалезабэтон» перадалі маёмасьць стратнага сельскагаспадарчага каапэратыва «Сьветач» (в. Грабёнка, Ігуменскі раён), на аснове якой стварылі ў філію «Аграбуд». У сьнежні 2004 году пусьцілі лінію вібрапрэсаваньня бэтонных вырабаў RH-2000, на якой сталі вырабляць керамзітабэтонныя блёкі, ходнікавую плітку і сьценавыя матэрыялы. У 2007 г. «Менскжалезабэтон» атрымаў пасьведчаньне на адпаведнасьць сваіх вырабаў Дырэктыве Рады Эўрапейскай эканамічнай супольнасьці ад 21 сьнежня 1988 году № 89/106/EEC «Аб збліжэньні законаў, правілаў і адміністратыўных умоваў дзяржаваў-удзельніцаў датычна будаўнічых вырабаў». За 2005—2009 гады на прадпрыемстве асвоілі вытворчасьць 13 відаў сьценавых керамзітабэтонных камянёў[3].

У 2011 годзе ААТ «Менскжалезабэтон» паставіў жалезабэтонныя канструкцыі, сьценавыя матэрыялы, таварны бэтон і рашчыны на большасьць буйных будоўляў сталіцы, сярод якіх былі: Парк перамогі, Музэй Вялікай Айчыннай вайны, аквапарк, квартал «Маяк Менску», Тэатар імя Янкі Купалы, Дзяржаўны цырк, сярэднія школы ў мікрараёнах Масюкоўшчына, Каменная Горка, Сухарава і Лошыца, жылых мікрараёнаў Дружба, Сокал, Брылевічы, Міхалова і Сьцяпянка. Звыш 99% вырабаў збылі ў Беларусі. На 2012 год ААТ «Менскжалезабэтон» выпускала жалезабэтонныя і бэтонныя канструкцыі, будаўнічыя сумесі (бэтон і рашчыны), таварную арматуру і мэталаканструкцыі, ходнікавую плітку, сьценавыя матэрыялы для аздабленьня фасадаў, драўляныя паддоны і пілапаматэрыялы. У 2012 годзе пачалі выраб керамзітабэтонных вырабаў павышанай трываласьці (М35 і М50), якія прайшлі выпрабаваньні ў УП «Беларускі навукова-дасьледчы інстытут будаўніцтва»[3].