Медніцкі інцыдэнт (2021)

дыпляматычны інцыдэнт 2021 року

Ме́дніцкі інцыдэ́нт (2021) — падзея, пры якой Беларусь парушыла права на перавоз дыпляматычнае пошты Летувы на памежным пераходзе ля Меднікаў 4 чэрвеня 2021 году[1].

У пятніцу, 4 чэрвеня 2021 году, МЗС Летувы абвінаваціла Беларусь у спробе ўмяшаньня ў дыпляматычную пошту й выклікала амбасадара Беларусі, каб уручыць ноту пратэсту па гэтым пытаньні. Летувіскага кур’ера, які ў пятніцу выехаў на машыне зь Вільні з дакумэнтамі, прызначанымі для амбасады Летувы ў Беларусі, беларускія памежнікі папрасілі адкрыць запячатаны кантэйнэр, паведамілі ў Міністэрстве замежных справаў Летувы. Паводле міністэрства, кур’ер адмовіўся адкрыць кантэйнэр і быў павернуты назад ад мяжы, што парушыла правілы міжнароднае дыпляматычнае дзейнасьці: Венскую канвэнцыю пра дыпляматычныя зносіны(be)[2].

Крыніцы рэдагаваць