Мджар (Гоца)

горад на Мальце

Мджар[1] (па-мальтыйску: Mġarr) — партовы горад на паўднёвым усходзе востраву Гоца, Мальта.

Мджар
Краіна: Мальта
Вышыня: 38 м н. у. м.
Геаграфічныя каардынаты: 36°1′33″ пн. ш. 14°17′43″ у. д. / 36.02583° пн. ш. 14.29528° у. д. / 36.02583; 14.29528Каардынаты: 36°1′33″ пн. ш. 14°17′43″ у. д. / 36.02583° пн. ш. 14.29528° у. д. / 36.02583; 14.29528
Мджар на мапе Мальты
Мджар
Мджар
Мджар
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Геаграфія

рэдагаваць

Мджар — самы вялікі рыбацкі населены пункт на Гоца. Апроч паромнага тэрміналу, у горадзе таксама знаходзіцца прыстань для яхт. Над горадам узвышаецца форт Шамбрэ, пабудаваны ў 1749 годзе рыцарамі Ордэну Сьвятога Іаана. Мджар зьвязаны паромам з гаваньню Чыркева і востравам Коміна. Аўтобусы ходзяць да гарадоў Вікторыя і Марсалфорн.

Гісторыя

рэдагаваць
 
Мджар

Горад Мджар вырас вакол аднайменнай плыткай гавані. Рэгулярна дзеючая пераправа на Мальту ўпершыню згадваецца ў 1241 годзе, да таго часу на востраве ўжо было добра разьвіта рыбалоўства. Хоць прыбярэжная тэрыторыя разьвівалася на працягу некалькіх стагодзьдзяў, сама гавань да 1841 году не разьвівалася наогул. У 1841 годзе для абароны порта быў пабудаваны першы хвалярэз, які пасьля ўмацоўваўся і пашыраўся да 1906 году. У 1929-1935 гадах быў пабудаваны найбуйнейшы хвалярэз, а ў 1969 годзе яшчэ два. Пасьля завяршэньня гэтага будаўніцтва плошча порту павялічылася да 121,4 тыс.кв. мэтраў[2].

У пачатку XXI стагодзьдзя на востраве быў пабудаваны паромны тэрмінал коштам 9,3 млн эўра. Будаўнічыя работы пачаліся ў 2001 годзе і занялі сем гадоў, тэрмінал адкрылі ў лютым 2008 году. Пасьля заканчэньня пабудовы тэрміналу гавань стала зьмяшчаць каля 600 пасажыраў і 200 аўтамабіляў[3]. Дызайн новай гавані быў зьменены ў працэсе будаўніцтва, каб паменшыць яе візуальнае ўзьдзеяньне на навакольны краявід[4].

  1. ^ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 10: Малайзія — Мугаджары. — 544 с. — ISBN 985-11-0169-9 — мапа Мальты
  2. ^ Mgarr Harbour Архіўная копія ад 24.01.2013 г.
  3. ^ New Gozo ferry terminal inaugurated at Mgarr. Maltamedia.com. Праверана 2015-04-30 г. Архіўная копія ад 2012-03-14 г.
  4. ^ MEPA approves Mgarr terminal development. Maltamedia.com (2005-05-13). Праверана 2015-04-30 г. Архіўная копія ад 2012-03-14 г.