Машыкуль
Машыкуль (па-француску: machicoulis: mâcher — «зьнішчаць» і coulis — «вадкасьць») — спэцыяльныя байніцы ў замках і гарадзкіх умацаваньнях, галоўнай функцыяй якіх было весьці абстрэл прылягаючай да сьцяны зоны.
Магчымасьць устройства машыкуляў у сьцяну дасягалася вынасам баявой галерэі на выступаючых кансолях, кранштэйнах або бэльках вонкі. Машыкулі ў такім выпадку разьмяшчаліся ў прамежку між кансолямі.
Слова машыкуль прыйшло ў беларускую мову, верагодна, зь нямецкай у XV — XVI стагодзьдзях, разам і з самой формай такіх байніц у мураваных збудаваньнях. У драўлянай абарончай архітэктуры форма байніц для абстрэлу прылягаючай да сьцяны зоны магла існаваць і раней. У прыватнасьці ў летапісах згадваюцца т.зв. падсябіцьці. Мясцовая назва сьведчыць аб аўтаномнасьці ўзьнікненьня самой зьявы.
Глядзіце таксама
рэдагавацьВонкавыя спасылкі
рэдагавацьМашыкуль — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў