Маціца харвацкая
Ма́ціца харвацкая (па-харвацку: Matica hrvatska) — літаратурнае-навуковае і асьветніцкае таварыства, створанае ў 1842 годзе ў пэрыяд харвацкага нацыянальна-культурнага адраджэньня, рухаючай сілай якога былі дзеячы ілірызму. Слова «маціца» шматзначнае і можа перакладацца як «пчаліная матка», «аснова», «матрыца». Унёсак маціцы ў разьвіцьцё харвацкай мовы і літаратуры вельмі высокі.
Першая палова XIX стагодзьдзя адзначылася нацыянальна-культурным уздымам славянскіх народаў паўднёвай і цэнтральнай Эўропы. Адным з элэмэнтаў агульнага руху было стварэньне «маціц», якія ставілі задачай разьвіцьцё нацыянальных культур, мовы; выдавецкую і асьветніцкую дзейнасьць. Гэтыя арганізацыі засноўвалі бібліятэкі, чытальні, друкавалі падручнікі і кнігі, арганізоўвалі школы, матэрыяльна падтрымлівалі навукоўцаў і дзеячаў культуры і т. Д. У 1826 годзе была створана маціца сэрбская, у 1830 годзе — чэская .