Маціца сэрбская (па-сэрбску: Матица српска — «сэрбская (пчала) матка») — найстарэйшае[1] сэрбскае літаратурна-навуковае і культурна-асьветніцкае аб’яднаньне[2].

Будынак Маціцы сэрбскай у горадзе Нові Сад.

Як нефармальная арганізацыя, заснаваная 16 лютага 1826 году ў горадзе Пэшт; у 1837 годзе атрымала афіцыйны дазвол на дзейнасьць; у 1864 годзе перанесена ў Нові Сад.

Папярэднікам стварэньня арганізацыі было выданьне складанкі «Сербске летописи», створанай напрыканцы 1824 году. Па прыкладзе Маціцы сэрбскай быў створаны шэраг іншых грамадзкіх культурна-асьветніцкіх славянскіх арганізацыяў на тэрыторыі Аўстра-Вугоршчыны.

Адыграла значную ролю ў абуджэньні сэрбскай нацыянальнай самасьвядомасьці і выпрацаваньні літаратурнай сэрбскай мовы. Была адным з ініцыятараў Нові-Садскай дамовы (1954 год) пра адзінства сэрбскахарвацкай мовы.

Цяпер выдае разнастайныя выданьні, у тым ліку адмысловыя навуковыя публікацыі часопісы «Летопис» (з 1924), «Зборник за друштвене науке» (з 1950), «Зборник за историjy» (з 1970). Адначасова са стварэньнем арганізацыі была заснаваная бібліятэка, якая стаал грамадзкай у 1838 годзе. Сёньня дзейнасьць арганізацыі рэгулюецца «Законом о Матице сербской».

  1. ^ Сербия. — Изд-во «Советская энциклопедия», 1969 — 1978.
  2. ^ Матица сербская. — Изд-во «Советская энциклопедия», 1969 — 1978.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць