Махамат Алі Раджай (па-пэрсыдзку: محمدعلی رجایی‎) — другі прэзыдэнт Ірану пасьля Абальхасана Банісадра з 2 па 30 жніўня 1981 году. Раней да выбраньня прэзыдэнтам займаў пасаду прэм’ер-міністра ва ўрадзе Абальхасана Банісадра. Займаў у гэтым урадзе пасаду міністра замежных справаў, сумяшчаючы з абавязкамі прэм’ер-міністра. Быў забіты ў замаху 30 жніўня 1981 году падчас паседжаньня Вышэйнай рады бясьпекі разам з прэм’ер-міністрам Махаматам Джаватам Баханарам.

Махамат Алі Раджай

Жыцьцё да выбраньня прэзыдэнтам

рэдагаваць

Махамат Алі Раджай нарадзіўся 15 чэрвеня 1933 году ў месьце Казьвін у Іране. Айцец Абдольсамат памёр калі Махамату было 4 гады. Раджай жыў у Казьвіне да 1946 году. Пасьля пераехаў разам з маткаю ў Тэгеран. У гэты час меў шчыльныя зносіны з праціўнікамі шаха. У 1958 годзе выехаў ў места Біджар, але неўзабаве вярнуўся ў Тэгеран, дзе паступіў ва ўнівэрсітэт Тарбіят Молем. З 1959 году мае дыплём на прафэсію настаўніка. Быў увязьнены ў траўні 1974 году. Праз чатыры гады быў звольнены. Прыняў чынны ўдзел у ісламскім перавароце 1979 году. Удзельнічаў у барацьбе з культурным уплывам ЗША й іншых заходніх «капіталістычных» краін у ВНУ.

Ва ўрадзе

рэдагаваць

Пасьля ісламсакага перавароту Раджай заняў пасаду міністра асьветы ва ўрадзе Махдзі Базаргана. Выковаў абавязкі міністра да 12 жніўня 1980 году, калі стаў прэм’ер-міністрам Ірану. Гэтую пасаду заняў супраць волі новавыбранага прэзыдэнта Ірану Банісадра, але са згоды мачлісу. Адносіны Раджая з прэзыдэнтам былі вельмі напружаныя. Раджай прызначаў міністраў дзякуючы ласцы мачлісу. На справе Раджай не падпарадкоўваўся Банісадру. Выконваў волю Рахбара Хамэйні й прыхільнікаў ісламскага перавароту. Гэта не падабалася Банісадру, які быў прыхільнікам заходняга ладу жыцьця.

Прэзыдэнцтва

рэдагаваць

Банісадр быў зьняты з пасады мачлісам 22 чэрвеня 1981 году. Хамэйні прызначыў у адпаведнасьці з канстытуцыяй Земскую часовую раду, якая выконвала абавязкі прэзыдэнта пакуль ня будзе выбраны новы прэзыдэнт. У яе уваходзілі 6 чалавек. Раду ўзначаліў Махамат Бэхэшты, пазьней — Абдул Кярым Мусаві Ардабілі. У яе склад увайшоў і Махамат Алі Раджай. 2 жніўня 1981 году пачаў выконваць абавязкі прэзыдэнта Ірану. Ён выграў на выбарах сабраўшы 90 % галасоў. Выбары суправаджаліся мноствам выбухаў, забойствамі людзей. Гэтае рабілася, як прыхільнікамі йсламскага перавароту, так і праціўнікамі перавароту й прыхільнікамі зьнятага з пасады прэзыдэнта Банісадра. Раджай разам з мачлісам прызначыў новага прэм'ер-міністра Махамат Джават Бахонар.

30 жніўня 1981 году пачаў паседжаньне Вышэйшай рады бясьпекі, дзе такасама ўдзельнічаў прэм’ер-міністар Махамат Джават Бахонар. Паводле сьведчаньня прысутных на паседжаньні — чалавек прынёс торбу й паклаў яе паміж Раджаем і Баханарам. Затым ён выйшаў. Хтосьці адкрыў яе й адбыўся выбух. Былі забітыя Раджай, Баханар і яшчэ тры чалавекі. Забойства ўчынілі маладыя бальшавікі пад кіраўніцтвам Масута Кашмірага. Пахаваны Махамат Алі Раджай на могілках Бэхэшта Захра ў Тэгеране.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Махамад Алі Раджаісховішча мультымэдыйных матэрыялаў