Прэзыдэнт Ірану
Прэзыдэнт Ірану — пасада, якая была ўведзена ў Іране ў 1980 годзе пасьля рэфэрэндуму. Прэзыдэнт выбіраецца народам Ірану на непасрэдных выбарах на чатыры гады. Перавыбірацца можна толькі двойчы. Прэзыдэнтам можа быць грамадзянін Ірану, шыіт, які ўхвалены на пасадзе Рахбарам.
Гісторыя
рэдагавацьПасьля ісламскага перавароту ў 1979 годзе было праведзена народнае галасаваньне, на якім было прынята рашэньне аб абвяшчэньні ісламскай рэспублікі. Аятала Хамэйні наказаў правесьці выбары ў Раду старцаў, якая павінна была напісаць новую ўстаўную грамату. Рада абнародвала ўстаўную грамату 24 кастрычніка 1979 году. Грамату ўхваліў Хамэйні й прэм’ер-міністар Махдзі Базарган.
Устаўная грамата адмяняла пасаду шаха. Уводзіла пасаду Рахбара, прэзыдэнта. Першым прэзыдэнтам стаў Абальхасан Банісадр 25 студзеня 1980 году. За ўвесь час пасаду займалі: Раджай, Хамэнэі, Рафсаджані, Хатамі, Ахмадзінэжад, Рухані. Усе займалі пасады двойчы.