Матэо Фэрары
Матэо Фэрары (па-італьянску: Matteo Ferrari; нарадзіўся 5 сьнежня 1979 году, Афлю, Альжыр) — былы італьянскі футбаліст, абаронца.
Матэо Фэрары | ||
Matteo Ferrari | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 5 сьнежня 1979 (45 гадоў) Афлю, Альжыр | |
Рост | 183 см | |
Вага | 77 кг | |
Пазыцыя | абаронца | |
Моладзевыя клюбы | ||
1995—1996 1996—1997 |
С.П.А.Л. Інтэрнацыянале | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
1996—2002 1997—1998 1998—1999 1999—2000 2001—2002 2002—2004 2004—2008 2005—2006 2008—2009 2009—2011 2012—2014 |
Інтэрнацыянале → Джэноа → Леччэ → Бары → Парма Парма Рома → Эвэртан Джэноа Бэшыкташ Манрэаль Імпэкт |
19 (0) 11 (0) 3 (0) 13 (0) 16 (0) 65 (3) 78 (2) 8 (0) 33 (0) 46 (0) 81 (1) |
Зборныя | ||
2002—2004 | Італія | 11 (0) |
Біяграфія
рэдагавацьФэрары нарадзіўся ў Альжыры, яго бацька — італьянец, а маці — гвінэйка.
Клюб
рэдагавацьМатэо пачаў сваю кар’еру ў клубе «С.П.А.Л.», пазьней яго выкупіў мілянскі «Інтэрнацыянале». На працягу 3 гадоў запар ён быў у арэндзе ў «Джэноа», «Леччэ», «Бары». Пасьля гэтага часу ён адыграў паўнавартасны сезон у «Інтэры», але неўзабаве ізноў адправіўся ў арэнду гэтым разам у «Парму». Дзякуючы добрай гульні Матэо, «Парма» выкупіла гульца.
У жніўні 2004 году Фэрары перайшоў у «Рому», але ў рымскім клюбе ён ня мог паказаць такую жа яркую гульню як у «Парме» і быў арандаваны «Эвэртанам». У Ангельшчыне ён правёў усяго толькі 8 гульняў па прычыне цяжкай траўмы, атрыманай у матчы з «Арсэналам».
Да сэзону 2006/2007 ён вярнуўся ў «Рому», згуляў 36 матчаў, а яго клюб заняў другое месца ў Чэмпіянаце Італіі і выйграў кубак.
Зборная
рэдагавацьСа зборнай Італіі ён выйграў моладзевы Чэмпіянат Эўропы ў 2000 годзе і бронзу Алімпійскіх гульняў у 2004 годзе. Свой першы матч за асноўную зборную Матэо згуляў 20 лістапада 2002 году. Усяго за зборную ён правёў 11 матчаў.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьМатэо Фэрары — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Статыстыка на National-Football-Teams.com