Матыяс Баў-Гансэн

дацкі хакеіст

Маты́яс Баў-Га́нсэн (па-дацку: Mathias Bau Hansen; нар. 3 ліпеня 1993 году) — чэскі хакеіст, нападнік клюбу «Гэрнінг Блю Фокс».

Матыяс Баў-Гансэн
Рост 200 см[1]
Вага 110 кг
Пазыцыя нападнік
Кідок/Ловы левы[d]
Грамадзянства
Дата нараджэньня 3 ліпеня 1993(1993-07-03)[2][3] (31 год)
Месца нараджэньня
Клюб Гэрнінг Блю Фокс
Выступаў за
Гульнявая кар’ера 2010 — цяпер

Кар’ера

рэдагаваць

Дэбют гульца прыпаў на матчы чэмпіянату Даніі па хакеі ў складзе клюбу «Рэдаўрэ Майці Булз». Пасьля перайшоў у швэдзкі «Мальмё Рэдгокс», але выступаў толькі за юніёрскую дружыну клюбу, а таксама клюб з трэцяга дывізіёну «Пантэрн». Пасьля трох пасьпяховых сэзонаў з «Фрэдэрыксгаўн Ўайт Гокс» Баў-Гансэн прыцягнуў увагу з Паўночнае Амэрыкі, пагадзіўшыся 20 чэрвеня 2017 году на гадавы кантракт з «Гэршы Бэарз», які зьвязаны з «Вашынгтон Кэпіталз». У сваім дэбютным паўночнаамэрыканскім сэзоне зь «мядзьведзямі» ў 2017—2018 гадоў гулец запісаў на свой рахунак 13 галоў і 23 пункты ў 58 гульнях. 9 траўня 2018 году гулец склаў аднагадовы двухбаковы кантракт з «Вашынгтон Кэпіталз»[6]. Нажаль, гулец атрымаў на чэмпіянаце сьвету 2018 году цяжкую траўму і быў вымушаны прапусьціў увесь сэзон, пасьля чаго вярнуўся ў Эўропу.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць