Капаніца

(Перанакіравана з «Матыка»)

Капані́ца гэта:

  • сельскагаспадарчая прылада. Уяўляе сабой сумяшчэньне кіркі й лапаты. Палягчае праполку й рыхленьне зямлі й зьнішчэньне розных пустазельляў.
  • абласное слова матыка[1]:
    • Насаджаны на палку каменны або драўляны клінок, які служыў у старажытнасьці для апрацоўкі глебы[2].
    • Ручная прылада для рыхленьня глебы ў форме трохвугольнай лапаткі, узьдзетай на палку пад прамым вуглом[2].
      «Саша знаходзіць у пажоўклай і палеглай траве каліўе бульбы, выварочвае капаніцай мокрую зямлю.»

      — Шамякін

Сымбалізуе сельскі пралетарыят і сельгасвытворцаў у геральдыцы шэрагу дзяржаваў[Крыніца?]