Марэ (квартал)
Марэ (па-француску: Marais — «балота») — квартал Парыжу на правым беразе Сены, на ўсходзе ад Бабура. Разьмешчаны паміж плошчай Рэспублікі і плошчай Бастыліі, квартал Марэ належыць як да 3-й, так і да 4-й муніцыпальных акругаў Парыжу. Межы кварталу вызначаныя трыма бульварамі і ракой Сэнай: на поўначы — бульварам дзю Тампль, на захадзе — Сэвастопальскім бульварам, на ўсходзе — бульварам Бамаршэ, і на поўдні — Сэнай.
Балота, якое знаходзілася раней на гэтым месцы, было асушана ў XIII стагодзьдзі чальцамі Ордэна Тампліераў. Тады гэта была ўскраіна гораду, сёньня — цэнтар. Марэ перажыў горадабудаўнічы бум барона Асмана ў XIX стагодзьдзі, застаўшыся амаль некранутым, і цяпер у квартале можна ўбачыць раскошныя палацы і асабнякі побач са старымі дамамі рамесьнікаў.