Марыя Шканава
Марыя Шканава (нар. 18 кастрычніка 1989 году, Ленінград) — беларуская гарналыжніца. Удзельніца некалькіх Зімовых Алімпійскіх гульняў.
Марыя Шканава | |
Пэрсанальная інфармацыя | |
---|---|
Нарадзілася | 18 кастрычніка 1989[1][2][3] (35 гадоў) |
Грамадзянства | |
Рост | 176 |
Вага | 66 |
Прафэсійная інфармацыя | |
Спэцыялізацыя | гарналыжнік |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьЗаймацца горнымі лыжамі пачала ў 1998 годзе ў Расеі ў горадзе Магнітагорску. На спаборніцтвах пад эгідай Міжнароднай фэдэрацыі лыжнага спорту і сноўборд (FIS) Марыя пачала выступаць у канцы 2004 году. Доўгі час выступала толькі на міжнародных і нацыянальных спаборніцтвах, якія праходзілі ў Расеі. З сэзону 2006/2007 Марыя стала выступаць на міжнародных стартах у гонках FIS, Сіцізэн і нацыянальных чэмпіянатах, пры гэтым часта трапляла ў дзясятку наймацнейшых. З 2008 году Марыя Шканава зьмяніла грамадзянства і стала выступаць за Беларусь.
У 2010 годзе Марыя Шканава дэбютавала на зімовых Алімпійскіх гульнях у Ванкувэры. У супэргіганце заняла 33-е месца, у слаламе стала 38-й, а ў гіганцкім слаламе 40-й. У 2011 годзе Шканава выступіла на чэмпіянаце сьвету. Найлепшым вынікам на сусьветным першынстве для Марыі стала 29-е месца ў супэргіганце. На этапах Кубка сьвету Шканава ўпершыню выступіла 3 студзеня 2012 году ў сталіцы Харватыі Заграбе, але не змагла фінішаваць у слаламе. У гэтым жа сэзоне беларуская гарналыжніца пачала выступаць і ў Кубку Эўропы. У 2013 годзе Марыя прыняла ўдзел у зімовай Унівэрсіядзе, дзе па суме ачкоў ва ўсіх дысцыплінах заняла трэцяе месца.
У 2014 годзе ў другі раз выступіла на зімовых Алімпійскіх гульнях. У слаламе стала 29-й, а ў гіганцкім слаламе заняла 44-е месца. Таксама Марыя выступіла ў супэргіганце, але ня здолела завяршыць гонку.
Уключана ў беларускую зборную на Зімовых Алімпійскіх гульнях 2018 году.
Вынікі
рэдагавацьАлімпійскія гульні
рэдагавацьАлімпійскія гульні | Хуткасны спуск |
Супэргігант | Гіганцскі слалам |
Слалам | Камбінацыя |
---|---|---|---|---|---|
Ванкувэр 2010 | 33 | 40 | 38 | ||
Сочы 2014 | — | DNF1[5] | 44 | 29 | — |
Пхёнчханг 2018 | не пачала | 38 | 28 | ||
Пэкін 2022 | 20 |
Чэмпіянат сьвету
рэдагавацьЧэмпіянат сьвету | Хуткасны спуск |
Супэргігант | Гіганцскі слалам |
Слалам | Камбінацыя |
---|---|---|---|---|---|
Валь-д'Ізэр 2009 | — | 31 | DNF1 | DNF1 | — |
Гарміш-Партэнкірхэн 2011 | — | 29 | 47 | DNF1 | — |
Шладмінг 2013 | — | DNS1 | DNF1 | DNF2 | 30 |
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Ski-DB.com (анг.)
- ^ а б в г Olympedia (анг.) — 2006.
- ^ а б база зьвестак МФЛС (анг.)
- ^ а б в Трофименков Г. Раньше занималась гимнастикой, а сейчас возит на соревнования багаж в 250-300 кг. Интервью с лучшей горнолыжницей Беларуси Марией Шкановой — 2024.
- ^ па-ангельску: Did not finish 1st run. Не прыйшла да фінішу у першым забегу.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Профіль на сайце FIS (анг.)