Марыя Магдалена дэ Паццы

італьянская манашка, сьвятая

Марыя Магдалена дэ Паццы (па-італьянску: Maria Maddalena de' Pazzi, 2 красавіка 1566 — 25 траўня 1607)— каталіцкая сьвятая, манахіня-кармэлітка, містык.

Марыя Магдалена дэ Паццы
Сьвятая
Нарадзілася 2 красавіка 1566
Памерла 25 траўня 1607(1607-05-25)[1][2][3] (41 год)
Дзень памяці 25 траўня[4]

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Нарадзілася 2 красавіка 1566 г. у Флярэнцыі і на хросьце атрымала імя Кацярына. Зь дзяцінства была вельмі рэлігійная і ва ўзросьце 16 гадоў уступіла ў флярэнтыйскі кляштар кармэлітак, прыняўшы імя Марыя Магдалена. Неўзабаве пасьля гэтага ў яе жыцьці зьявіліся моцныя фізычныя і духоўныя цярпеньні, а таксама шматлікія містычныя бачаньні, падчас якіх яна размаўляла з Хрыстосам, а іншыя сёстры запісвалі гэтыя размовы.

Весьці дзёньнік яна стала на загад свайго духоўніка, які хацеў разабрацца, ці не зьяўляюцца яе містычныя ўяўленьні самаўнушэньнем або дзеяньнем злых сіл. Пазьней ён прызнаў сьвятасьць і сапраўднасьць містычнага вопыту Марыі Магдалены.

Пэўны час Марыя Магдалена адчувала боль ад церневай кароны. Падчас аднаго з бачаньняў Марыя Магдалена атрымала наказ паспрыяць аднаўленьню Касьцёлу і напісала ў сувязі з гэтым лісты да Папы і многіх касьцёльных герархаў. Карысталася вялікім шанаваньнем у кляштары, у 1604 годзе яна была прызначана намесьніцай кіраўнічкі кляштару.

Пасьля доўгіх цярпеньняў памерла 25 траўня 1607 году і была пахаваная ў сваім кляштары. Яе цела засталося нятленным[5].

Была бэатыфікавана 8 траўня 1626 году папам Урбанам VIII, а кананізавана 28 красавіка 1669 году папам Климэнтам IX. Успамін аб сьвятой — 25 траўня.

  1. ^ MARIA MADDALENA de' Pazzi, santa // Dizionario Biografico degli Italiani (італ.) — 2008. — Vol. 70.
  2. ^ Maria Magdalena Maria Magdalena von Pazzi // FemBio database (ням.)
  3. ^ Schäfer J. Maria Magdalena von Pazzi // Ökumenisches Heiligenlexikon — 1998.
  4. ^ Calendarium Romanum (лац.): Ex decreto Sacrosancti Œcumenici Concilii Vaticani II instauratum auctoritate Pauli PP. VI promulgatum. Editio typicaCivitas Vaticana: Typis Polyglottis Vaticanis, 1969. — С. 26.
  5. ^ Святая Марыя Магдалена Паццы, панна, catholic.by

Літаратура

рэдагаваць
  • «Мария Магдалина де Пацци» // Католическая энциклопедия. Т.3. выд. францысканцаў. М.: 2008

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць