Марыя Логвінава (нар. 25 верасьня 1992, Баранавічы) — беларуская раварыстка.

Марыя Логвінава
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзілася25 верасьня 1992(1992-09-25) (32 гады)
Грамадзянства
Прафэсійная інфармацыя
Спэцыялізацыявэлягоншчыца

Пачала займацца роварным спортам у Юрыя Кірылава ў баранавіцкай СДЮШАР адзінаборстваў і роварнага спорту. Выпускніца Берасьцейскай абласной дзяржаўнай вучэльні алімпійскага рэзэрву 2010 году, студэнтка Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту фізычнай культуры і спорту[1].

На этапе Кубку сьвету-2011/12 у Пэкіне заняла 8-е месца ў гіце. 4-е месца на чэмпіянаце Эўропы 2012 году ў каманднай гонцы перасьледзе. Трохразовая чэмпіёнка Беларусі.

Была заяўленая запасной на Алімпійскіх гульнях 2012 году ў каманднай гонцы перасьледзе[2], але на старт не выходзіла[1].