Марылія
Мары́лія (па-партугальску: Marília) — горад у Бразыліі, які месьціцца ў штаце Сан-Паўлу. Паводле стану на 2020 году насельніцтва гораду складала каля 240 тысяч чалавек[2]. Горад мае адну з найвялікшых японскіх дыяспараў у Бразыліі.
Марылія | |||||
| |||||
Дата заснаваньня: | 1928 | ||||
Краіна: | Бразылія | ||||
Штат: | Сан-Паўлу | ||||
Плошча: |
| ||||
Вышыня: | 660 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва: | |||||
Тэлефонны код: | 14 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 22°12′50″ пд. ш. 49°56′45″ з. д. / 22.21389° пд. ш. 49.94583° з. д.Каардынаты: 22°12′50″ пд. ш. 49°56′45″ з. д. / 22.21389° пд. ш. 49.94583° з. д. | ||||
Марылія | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://www.marilia.sp.gov.br |
Гісторыя
рэдагавацьУ 1923 годзе першым каляністам месца стаў Антонію Пэрэйра да Сылва і ягоны сын Жузэ Пэрэйра да Сылва. У 1927 годзе палкоўнік Жузэ Браш, чыя сям’я паходзіла з Ітапэтынінгі, прыбыў да Марыліі. Ягоная сям’я трымала тут зямлі і займалася гаспадаркай. Статус гораду быў атрыманы 22 сьнежня 1926 году. Спачатку эканоміка места базавалася на вырошчваньні кавы, але потым асноўнай культурай стала бавоўна. З індустралізацыяй штату праз горад была пабудаваная чыгунка і аўтадарога. Сёньня ў Марыліі ці рэгіёне маюцца каля 50 харчовых заводаў, дзякуючы чаму лічыцца нацыянальнай сталіцай вырабніцтва харчовых прадуктаў.