Марцінская дэклярацыя (па-славацку: Martinská deklarácia) — дакумэнт, прыняты на сходзе прадстаўнікоў славацкіх палітычных плыняў у Марціне30 кастрычніка1918 г. Яго падпісанты заявілі аб праве славацкага народу на самавызначэньне. Паводле вынікаў сходу Славацкая нацыянальная рада была абвешчаная адзінай найвышэйшай палітычнай сілай славацкага народу[1]. У дэклярацыі ўтрымліваўся пункт пра афіцыйнае скасаваньне саюзу Славаччыны з Вугоршчынай і ўтварэньне новага саюзу з чэскім народам.