Маргарыта Махнева

беларуская вясьлярка

Маргарыта Махнева (у дзявоцтве — Цішкевіч; нарадзілася 13 лютага 1992 году, Хвойнікі) — беларуская вясьлярка на байдарцы. Двухразовая чэмпіёнка сьвету (2015), трохразовая чэмпіёнка Эўропы (2014, 2015). Бронзавы прызэр Алімпійскіх гульняў 2016 году.

Маргарыта Махнева
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзілася13 студзеня 1992 (32 гады)
Хвойнікі
ГрамадзянстваБеларусь
Прафэсійная інфармацыя
Спэцыялізацыябайдарка
Узнагароды і мэдалі
ордэн Айчыны III ступені

У гонцы на 500 м на чэмпіянаце Эўропы 2012 году — 5-я.

Удзельнік Алімпійскіх гульняў 2012 году ў катэгорыі байдарка-адзіночка на 200 і 500 м (дыскваліфікаваная ў паўфінале)[1].

На Алімпійскіх гульнях 2016 году выйграла бронзавы мэдаль у чацьверцы разам з Марынай Літвінчук, Надзеяй Ляпешка і Вольгай Худзенка.