Вольга Худзенка
Во́льга Худзенка (нарадзілася 12 траўня 1992 году, Хвойнікі) — беларуская вясьлярка на байдарцы. Чэмпіёнка сьвету (2015), двухразовая чэмпіёнка Эўропы (2011, 2015). Двухразовы бронзавы прызэр Алімпійскіх гульняў (2012, 2016).
Вольга Худзенка | |
Пэрсанальная інфармацыя | |
---|---|
Нарадзілася | 12 траўня 1992 (32 гады) Хвойнікі |
Грамадзянства | Беларусь |
Прафэсійная інфармацыя | |
Спэцыялізацыя | байдарка |
Узнагароды і мэдалі
Чэмпіянат Эўропы 2011 Алімпіяда-2012 Алімпіяда-2016 |
Чэмпіёнка Эўропы 2011 у чацьверцы на 500 м, прызэр чэмпіянатаў сьвету і Эўропы ў двойцы і чацьверцы.
Удзельніца Алімпійскіх гульняў 2012 году ў катэгорыі байдарка-чацьверка на 500 м[1], дзе разам з Ірынаю Памяловай, Надзеяй Папок і Марынай Паўтаран заваявала бронзу. У катэгорыі байдарка-двойка на 500 м разам з Марынаю Паўтаран заняла ў фінале 7 месца.
На Алімпійскіх гульнях 2016 году выйграла бронзавы мэдаль у чацьверцы разам з Марынай Літвінчук, Надзеяй Ляпешка і Маргарытай Махневай.