Мара (рака)
Мара — рака ў Кеніі і Танзаніі. Даўжыня — каля 395 км, выток знаходзіцца ў цэнтральнай частцы Танзаніі. Рака дала назву запаведніку Масаі-Мара. Маршрут міграцыі капытных жывёлаў запаведніка перасякае раку.
Мара | |
Панарама ракі Мара на тэрыторыі Кеніі | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Вусьце | Вікторыя |
Краіны басэйну | Кенія, Танзанія |
Даўжыня | 395 км |
Плошча басэйну | 13504 км² |
Плошча басэйна Мары складае 13 504 км², зь якіх прыкладна 65% знаходзіцца ў Кеніі і 35% у Танзаніі. Ад вытока ў гарах Кеніі рака цячэ на паўднёвы захад. Раку можна ўмоўна падзяліць на чатыры ўчасткі: схілы Маў (дзе ў Мару ўпадаюць прытокі Амала і Н’янгорэс), кенійскія пашы (ўпадаюць Талек, Энгарэ і Энгіта), запаведныя тэрыторыі (ўпадае Санд) і ніжні працяг у Танзаніі. Далей у балоцістай мясцовасьці Мара ўпадае ў Вікторыя. На мяжы Кеніі і Танзаніі Мара заходзіць у запаведнік Серэнгеці. На берагах Мары ў вялікай колькасьці жывуць кракадзілы.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьМара (рака) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпэдыі. Калі ласка, прастаўце спасылкі на яго ў іншых артыкулах. |