Мараўская Славаччына
Этнаграфічны рэгіён у Чэхіі
Мара́ўская Слава́ччына, Слава́цка (па-чэску: Moravské Slovácko) — этнаграфічны рэгіён у Маравіі на паўднёвы ўсход ад Брно (Чэхія), паблізу граніцы са Славаччынай. Уключае раёны Годанін, Угерске-Градзішце, часткова Зьлін і Бржэцлаў. Часам у склад Мараўскай Славаччыны ўключаюць і славацкі Голіч.
Жыхары рэгіёну называюць сябе мараўскімі славакамі, размаўляюць на «славацкім» (чэск. slovacky) дыялекце чэскай мовы, пераходным да славацкай (чэск. slovensky). Рэгіён багатымі фальклёрнымі традыцыямі.
Мараўская Славаччына падзяляецца на этнаграфічны вобласьці:
- Долняцка (Угерске-Градзішце, Стражніцэ, Кыёў, Угерскі Брод)
- Горняцка
- Мораўскі Копаніцы
- Подлужэ
Акрамя таго, ёсьць дзьве пераходныя вобласьці:
- Ганацке Славацка (Бржэцлаў)
- Лугачовіцкае Залесьсе
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьМараўская Славаччына — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў